ВЫГАР – вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. У 19 ст. пасёлак Выгары на сплаўнай рацэ Дзвінаса ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. 8 двароў, 50 жыхароў. З 20.8.1924 г. ў Крайскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 15 двароў, 72 жыхары. У 1941 г. 35 двароў, 123 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну карнікі загубілі 2 вяскоўцаў, 6 жыхароў вывезлі ў Германію. З 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 33 двары, 111 жыхароў. На 1.1.2003 г. 21 двор, 33 жыхары. Вёска ў складзе калгаса «Праўда» (цэнтр в. Задор’е).
Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва
Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава
Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча
Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 411