ЗАМОСЦЕ – вёска ў Плешчаніцкім пасялковым савеце. У 1799 г. вёска, 7 двароў, 43 жыхары, уласнасць Міхаіла Тышкевіча. У 1870 г. вёска, 30 сялянскіх душ мужчынскага полу, у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1897 г. 14 двароў, 95 жыхароў, у засценку 10 двароў, 33 жыхары. З 20.8.1924 г. вёска ў Плешчаніцкім сельсавеце і раёне Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 17 двароў, 78 жыхароў. У 1941 г. 14 двароў, 83 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 4 жыхароў, 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 25.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 24 двары, 90 жыхароў. На 1.1.2003 г. 15 двароў, 29 жыхароў. Вёска ў складзе птушкафабрыкі «Перамога» (цэнтр г.п. Плешчаніцы).
Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва
Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава
Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча
Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 428