ЛЕСНІКІ – вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. На пачатку 20 ст. вёска ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1905 г. фальварак, 7 жыхароў, належаў графу Тышкевічу, які меў 150 дзесяцін зямлі. У 1917 г. вёска, 44 двары, 194 жыхары ў Крайскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. З 20.8.1924 г. ў Крайскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 51 двор, 289 жыхароў, на хутары 1 двор, 8 жыхароў. У 1930 г. вяскоўцы арганізавалі калгас «Вольны шлях». У 1941 г. 68 двароў, 249 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты загубілі 3 жыхароў, 12 вяскоўцаў загінулі на фронце, 7 у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі загінулі 9 партызан брыгады імя Кутузава, радыстка партызанскай брыгады «Жалязняк». З 16.7.1954 г. вёска ў Задор’еўскім сельсавеце. З 25.12.1962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 55 двароў, 235 жыхароў. На 1.1.2003 г. 25 двароў, 36 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Праўда» (цэнтр в. Задор’е).
Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва
Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава
Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча
Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 442