СЕЛІШЧА – вёска ў Каменскім сельсавеце. У 19 ст. вёска ў складзе вотчыннага маёнтка Клін у Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Паводле інвентара 1846 г. 7 двароў, 106 жыхароў, уласнасць памешчыка Клаўдзія Мірскага і яго дачок Міхаліны і Валенты. У 1890 г. тут працавала школа граматы. У 1897 г. 24 двары, 161 жыхар. З 20.8.1924 г. у Каменскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай акругі, з 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раёна Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 23 двары, 120 жыхароў. У 1941 г. 26 двароў, 69 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну карнікі знішчылі 21 двор, 6 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 у партызанскай барацьбе. У 1969 г. 28 двароў, 61 жыхар. На 1.1.2003 г. 4 двары, 4 жыхары. Вёска у складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).
Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва
Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава
Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча
Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 467