СТРЫЙ – вёска ў Нястанавіцкім сельсавеце. На пачатку 20 ст. вёска ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1897 г. 34 двары, 299 жыхароў, у 1905 г. 270 жыхароў. У 1941 г. 51 двор, 213 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну захопнікі знішчылі 6 двароў, загубілі 6 жыхароў, 27 жыхароў вывезлі ў Германію, 7 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 16.7.1954 г. вёска ў Нястанавіцкім сельсавеце Плешчаніцкага раёна, з 15.12.1962 г. ў Лагойскім раёне. У 1969 г. 52 двары, 163 жыхары. На 1.1.2003 г. 19 двароў, 31 жыхар. Вёска ў складзе калгаса імя Валадарскага (цэнтр в. Белае).
Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва
Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава
Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча
Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 472