СЯРЭДНЯЕ – вёска ў Каменскім сельсавеце. У 1833 г. вёска ў складзе маёнтка Клін у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1846 г. 2 двары, 20 жыхароў, уласнасць калежскага асэсара К. Мірскага і яго дачок Валенты і Міхаліны. На пачатку 20 ст. засценак у Зембінскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1909 г. 3 двары, 24 жыхары, у 1917 г. 18 двароў, 35 жыхароў. З 20.8.1924 г. засценак у Каменскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай, з 22.9.1927 г. Плешчаніцкага раёна Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 8 двароў, 39 жыхароў. У 1941 г. 40 двароў, 132 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 8 двароў і 6 жыхароў, 15 жыхароў вывезлі ў Германію, 9 вяскоўцаў загінулі на фронце, 8 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1.962 г. у Лагойскім раёне. У 1969 г. 39 двароў, 128 жыхароў. На 1.1.2003 г. 9 двароў, 16 жыхароў. Вёска ў складзе калгаса «Кастрычніцкі» (цэнтр в. Камена).
Матэрыял падрыхтавала В.В. Віталёва
Навуковае рэдагаванне В.В. Гетава
Гісторыя дапоўнена звесткамі з даследванняў В.Л. Насевіча
Крыніца: Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 474