Савелій Акуліч аб Плешчаніцах

У час Айчыннай вайны 1812 года ў лясах паблізу Ла­гойска і Плешчаніц ствараліся і дзейнічалі партызанскія атрады, якія мелі на ўзбраенні тапары, вілы, граблі.

1 снежня каля Плешчаніц на рацэ Дзвінаса адбылася жорсткая бітва рускай арміі з французамі. Аб яе маштабе сведчыць вялікае скапленне войск з усіх бакоў. У гэтай бітве рускія нанеслі сакрушальнае паражэнне фран­цузам. Напалеон страціў сем гармат, болей 3000 воінаў палоннымі і многа забітымі і параненымі.

***

Побач, у Плешчаніцах, барацьбу працоўных супраць царызму ўзначаліў рабочы графскага маёнтка Палікарп Фаміч Голуб. Сын селяніна-бедняка, ён яшчэ з юнацкіх гадоў звязаў свой лес з балыпавікамі, стаў актыўным іх памочнікам. У 1911 годзе па яго ініцыятыве была арганізавана забастоўка батракоў, якія адмовіліся працаваць за нізкую плату ў эксплуататара. Даведаўшыся пра яе зачыншчыка, царскія ўлады жорстка расправіліся з маладым бунтаром і выдалі яму так званы «воўчы білет», які забараняў уладкавацца на службу. Больш таго, забаранялася нават жыць у тутэйшых мясцінах.

З дапамогай рэвалюцыйна настроеных людзей Палікарп Фаміч едзе ў Пецярбург і пачынае працаваць у Кранштацкай крэпасці ў якасці чорнарабочага. Але і тут ён не спыняе барацьбу з царызмам. Каб пазбегауць арышту, вымушан зноў замятаць сляды, зноў шукацъ новую работу. З Кранштата П. Ф. Голуб трапляе ў Смаленск і адтуль прызываецца ў царскую армію. Будучы салдатам, наладжвае сувязь з М. В. Фрунзе, а затым з А. Мясніковым, выконвае іх адказныя даручэнні

1 кастрычніка 1917 года П.Ф. Голуб уступае ў рады РСДРП (б) і выбіраецца членам  дружыны 35-й брыгады першага Сібірскага палка дзесятай арміі. Па загаду партыі ен з усім саставам дружыны ў колькасці 200 чалавек прыязджае ў Пецярбург і прымае ўдзел у штурме Зімняга. А калі Часовы ўрад быў звергнуты, П. Голуб у ліку іншых камандзіраў рэвалюцыйных часцей накіроўваецца у родныя мясціны. З мандатам рэвалюцыйнага штаба падпісаным Леніным, П. Ф. Голуб з вёскі ў вёску нясё радасную вестку аб перамозе Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.

***

Першыя свае ўдары партызаны накіравалі на паліцэйскія ўчасткі, створаныя фашысцкімі акупантамі ў месцах былых сельскіх Саветаў. Ужо ў сакавіку разгрому падвергліся апорныя пункты гітлераўцаў у Слабадзе, Корані, Дабрэневе, Янушкавічах, Юркавічах і ў Крайску.

 

У пачатку лета 1942 года на тэрыторыі Лагойскага, Плешчаніцкага і суседніх з імі раёнаў ужо налічвалася некалькі партызанскіх атрадаў. Аднак дзейнічалі яны разрознена, без адзінага кіраўніцтва. Паўстала неабходнасць стварэння кіруючага цэнтра, адзінага камандавання.

Для вырашэння гэтай задачы ў валянцінаўскім лесе на Лагойшчыне 15 ліпеня 1942 года сабралася нарада партыйнага актыву. На яе прыбылі прадстаўнікі з рада раёнаў Мінскай вобласці. Усе пагадзіліся з думкай, што кіраваць партызанскай барацьбой павінен падпольны рай­ком партыі з шырокай сеткай партыйных і камсамольскіх арганізацый у атрадах і населеных пунктах.

Аб тым, што ў лесе ідзе нарада партызан, даведаліся гітлераўцы з плешчаніцкага гарнізона. Яны кінулі супраць народных мсціўцаў вялікую сілу. Разгарэўся жорсткі бой, які закончыўся разгромам карнікаў. Вораг страціў дзесяткі сваіх салдат.

Партызанскі рух на Лагойшчыне рос і шырыўся. Аб нарастаючых ударах народных мсціўцаў пісалі самі фа­шысты. Вось што паведамлялася ў адным з данясенняў з Плешчаніц камандзіру жандармерыі Беларусі ад 10 снежня 1942 года: «За апошні час дзейнасць партызан узмацнілася... Партызаны паказваюцца не толькі ўначы, але і днём, асабліва ў месцах, якія знаходзяцца ў баку ад гарнізона... Нервознае становішча нават у самым райцэнтры».

Далей у дакладной гаворыцца, што колькасць нападаў партызан у жніўні месяцы ў раёне Плешчаніц павялічылася да 71. Так, ля вёскі Пушчанка партызаны напалі на грузавую аўтамашыну з сапёрнага батальёна і знішчылі ўсіх салдат, якія ехалі на ёй. Пры гэтым партызаны захапілі 2 кулямёты і 7 вінтовак. Былі абстраляны або падарваны аўтамашыны з жывой сілай праціўніка ў раёнах вёсак Камена, Літвічы, Задор’е і іншых месцах.

У данясеннях камандаванню гітлераўцы скардзіліся, што партызаны ўзрываюць масты або завальваюць дарогі лесам.

Быў створаны таксама падпольны РК КПБ на тэрыторыі Плешчаніцкага раёна. Яго месцам дыслакацыі з’явіўся прусавіцкі лес. Райком узначаліў старэйшы камуніст мясцовы жыхар I. I. Ясіновіч.

Неўзабаве начала выходзіць газета «Ленінец» – орган Плешчаніцкага РК КПБ (рэдактар I. Барадаўкін).

Уся дарога Лагойск-Плешчаніцы абстрэльвалася або мініравалася партызанамі. Каб даставіць прадукты ў гарнізон, гітлераўцы вымушаны былі суправаджаць транспарт вялікай аховай. Але і гэта іх не выратавала. 28 лістапада 1943 года партызаны зрабілі пры дарозе засаду і дашчэнту разграмілі буйную калону гітлераўцаў. Былі захоплены зброя, боепрыпасы, прадукты харчавання. У далейшым з плешчаніцкім гарнізонам гітлераўцы падтрымлівалі сувязъ толькі паветраным шляхам.

Дзікую расправу ўчынілі фашысты над жыхарамі Плешчаніц і навакольных вёсак. У адных толькі лагерах, якія былі створаны на ўскраіне пасёлка, пакутнай смерцю загінула больш тысячы чалавек мірнага насельніцтва і ваеннапалонных*. Тут і да сённяшняга дня як сведка нечуванай расправы над савецкімі людзьмі захавалася шыбеніца – сасна з дротавай пятлёй, на якой вешалі непакораных савецкіх грамадзян.

У Плешчаніцах, як і ў Лагойску, ішла жорсткая і ня- спынная барацьба з ненавіснымі акупантамі. То тут, то там ірваліся падкладзеныя падпольшчыкамі міны, палы-халі пажары, раздаваліся выстралы.

Неўміручай славай пакрылі сябе плешчаніцкія малада-гвардзейцы на чале з былым савецкім танкістам П. I. Ада-мовічам. Падполле тут узнікла ў першыя дні вайны і на-лічвала ў сваім саставе 23 юнакі і дзяўчыны. Для канспі-рацыі яго члены дзейнічалі невялікімі групамі — па пяць чалавек у кожнай. Моладзь прымала па радыё зводкі Саў-інфармбюро і, размнажаючы іх ад рукі, распаўсюджвала сярод насельніцтва. Збірала і перадавала партизанам зброю і боепрыпасы, дабывала медыкаменты, перавязач-ныя матэрыялы. У ліпені 1942 года падпольшчыкі аргані-завалі пабег нявольнікаў з канцэнтрацыйнага лагера, а пазней падпалілі ўправу і ўзарвалі лесапільню.

Але не ўсе яны выйшлі жывымі з пекла вайны. Смер-цю герояў загінулі камсамольцы Г. Балахціна, С. Дудзін-ская, 3. Іваноўская, М. Пракаповіч, С. Какавешка, П. Ада­мович і іпшыя.

 

На базе лагойскага раённага Дома культуры ў 1973 го-дзе створаны народны універсітэт культуры і пяць яго філіялаў у вёсках Гасцілавічы, Астрошыцы, Калачы, Жасціннае, Задор'е. Лекцыі ў ім чытаюць артысты Бел-дзяржфілармоніі, пісьменнікі і паэты Беларусі, лектары таварыства «Веды».

 

***

 

Лагойшчына выпеставала і яшчэ аднаго добрага сябра Янкі Купалы, самабытнага празаіка і паэта Змітрака Бядулю, які нарадзіўся ў вёсцы Пасадзец. Ha ix шматгадовае шчырае сяброўства уплывала не толькі сумесная пра­ца ў рэдакцыі «Нашай нівы», агульны клопат аб развіцці народнай літаратуры, але, пэўна, і адчуванне зямляцтва, пачуццё прывязанасці да маляўнічых пагоркаў і лясоў беларускага кута.

Мэта і задачы мастацкай творчасці Змітрака Бядулі характарызуе таксама выбар ім псеўданіма. У Беларусі бядулем называюць таго, хто увесь час бядуе. Пісьменнік з 1910 года падпісваўся псеўданімам Бядуля, абяцаючы гэтым самым бедаваць народнымі бедамі. Такія дарэвалюцыйныя апавяданні пісьменніка, як «Злодзей», «Сон Анупрэя», «Гора ўдавы Сымоніхі», «Пяць лыжак заціркі», «На каляды к сыну», «Летапісцы», «Малыя дрывасекі», напісаныя ў 1912-1914 гадах, склалі вялікае дасягненне беларускай прозы.

Выхадцам з Лагойшчыны з’яўляецца таксама паэт, драматург і публіцыст Леапольд Іванавіч Родзевіч. Нарадзіўся ён у фальварку Кур’янаўшчына, што ў двух кіламетрах ад вёскі Хадакі, цяпер цэнтральнай сядзібы калгаса імя Будзённага. Яго вершы «Вайна вайне», «Пес­ня паўстанца», «Гне галіны вецер» і іншыя з’явіліся рэвалюцыйнымі песнямі, у 1912 годзе з-пад пяра васемнаццацігадовага юнака выйшла ў трох дзеях драма «Блуднікі». Гэта была адна з першых беларускіх сацыяльных драм, і напісана яна яшчэ да з’яўлення «Раскіданага гнязда» Янкі Купалы. Царская цэнзура забараніла ставіць на сцэне гэту п’есу, як і многія іншыя п’есы. У Цен­тральным дзяржаўным гістарычным архіве ў Ленінградзе захоўваецца справа аб забароне паказаў яе на сцэне. Сярод архіўных матэрыялаў ёсць і прашэнне Янкі Купалы, адрасаванае аддзелу драматычнай цэнзуры пры галоўным упраўленні па справах друку ў Пецярбургу. Вось яго змест: «Прадстаўляючы пры гэтым у Драматычную цэнзуру тры экземпляры драмы «Блуднікі», вельмі прашу дазволіць яе да пастаноўкі на сцэне. Прасіцель Ів. Луцэвіч. Санкт-Пецярбург, 14 студзеня 1913 года».

У часопісе «Полымя» за 1923 год (№7-8) паведамлялася, што ў нядзелю, 25 лістапада 1923 года вадэвіль Родзевіча «Збянтэжаны Саўка» ставіўся студэнтамі інстытута імя Ламаносава ў Маскве, у якім было арганізавана беларускае зямляцтва ў колькасці 300 чалавек. Гэтая ж камедыя неаднаразова ставілася таксама шматлікімі мастацкімі гурткамі на Беларусі, у тым ліку на Ла­гойшчыне.

Леапольд Родзевіч напісаў дзве многаактовыя драмы, дванаццаць драматычных сцэнак-аднаактавак, дзве кніжкі вершаў, каля васьмі дзесяткаў апавяданняў, замалёвак, маналогаў. Усяго ён выдаў шэсць невялічкіх кніжак з драматычнымі творамі і вершамі. Зборнік вершаў «На надняволеных гонях» быў падпольна надрукаваны ў 1928 годзе віленскім выдавецтвам ЦК КПЗБ.

Рэвалюцыйныя будні, штодзённая барацьба працоўных Заходняй Беларусі, поўная гераізму, становяцца асноўнай мэтай яго жыцця. У канцы 1923 года, калі была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, у склад ЦК КПЗБ увайшоў і Родзевіч. Потым ён неле­гальна выязджае з Вільні ў Маскву і вучыцца там у Камуністычным універсітэце народаў Захаду, друкуе вершы ў альманаху «Шостыя ўгодкі», выдадзеным беларускай секцыяй гэтай навучальнай установы. Потым Родзевіч вяртаецца ў Вільню, дзе выбіраецца сакратаром падпольнага акругкома КПЗБ. Пэўны час ён працаваў сакратаром Гродзенскага акруговага камітэта КПЗБ, потым рэдактарам газеты ЦК КПЗБ «Чырвоны сцяг» і часопіса «Бальшавік» (орган ЦК КПЗБ).

Да старэйшага пакаленпя пісьменнікаў ужо ў наш савецкі час прыбавіліся новыя – паэт і вучоны Ніл Гілевіч і таленавіты празаік Іван Пташнікаў. Іх творы вядомы не толькі беларускім чытачам, але і многім іншым народам Савецкага Саюза.

***

Лагойскімі ландшафтамі захапляюцца не толькі ту­рысты. Сюды, каб атрымаць творчае натхненне, едуць беларускія мастакі. I нездарма. То прыемны мяккі веснавы пейзаж, то мядзяна-жоўтая восень, то ў казачным зімовым убранні бары і пералескі ажываюць потым на шматлікіх палотнах. Вось назвы толькі некаторых твораў: … «Зіма. Даўгінаўскі тракт» С. П. Каткова, «Лагойская шаша» М.А. Блішча і інш. Многія з гэтых твораў экспануюцца ў залах Дзяржаўнага мастацкага музея БССР.

Лагойшчына не раз служыла арэнай і для здымкаў вядомых мастацкіх і хранікальна-дакументальных фільмаў. … У 1960 годзе каля вёскі Слагавішча кінастудыя «Беларусьфільм» здымала фільм «Наперадзе – круты паварот» (рэжысёр Віктараў). Вялікую вядомасць набылі фільмы «Боль мой – Хатынь» (1969 г.), «Хатынскія званы».

* Заўвага. Незразумела аб якой тысячы загінуўшых тут маецца на ўвазе. Калі пра яўрэйскае насельніцтва, то гэта было не так. Калі гаворка ідзе пра іншых савецкіх грамадзян, то пра такую вялікую колькасць загінуўшых не было чутна з іншых крыніц. Паўстае пытанне, чаму на гэтым месцы не паставілі тады мемарыял. Думаецца, што аўтар тут меў на ўвазе усё ж яўрэйскае насельніцтва, але не ведаў, што яго вывезлі за межы гарадскога пасёлка і там знішчылі (сапраўды, там было нейдзе каля 800 яўрэяў, што вельмі блізка да памянёнай тысячы). – У.А. Акуліч.

 

 

Крыніца: Акуліч С.А. Лагойск : Гісторыка-эканамічны нарыс. Мн.: Беларусь, 1979. – (Гарады Беларусі ).