Яшчэ з маленства мне была прывіта любоў да гэтага краю. А любіць яго ёсць за што: за неабсяжныя прасторы і бярозавыя гаі, за дубравы і бары.

Максім Бондараў, 2009

 

 Главным богатством здешних мест были и остаются леса и дубравы. Их красота дорога сердцу и местных жителей, и многочисленных гостей, которых привлекают грибные и ягодные угодья.

Галина Полсычева, 2009

 

 Упамінанні пра Плешчаніцы, як пра мястэчка ў Мінскім ваяводстве, сустракаюцца ў старажытных доку­ментах з XV ст. і ўказваюць на даволі багатае мінулае і гістарычную вядомасць гэтага населенага пункту.

 

Святар Дзіянісій Снытко, 2008

 

Баравы і мядовы,

васільковы мой край,

Тваім водарам родным

мне надыхацца дай.

I ў цяністым гаёчку,

на краі цішыні,

Серабрыстым званочкам

ціха ўслед празвіні.

 

Паэт Валер Максімовіч, 2008

 

 

 Кажуць, і прырода ў Плешчаніцах не горшая за розныя там Карыбскія выспы.

Як бы там ні было, і ласю зразумела, што гэта абраны Богам населены пункт. Толькі і жыхары, і мясцовыя ўлады не задаволеныя тым, што статус Плешчаніцаў – гарадскі пасёлак.

Намеснік старшыні райвыканкама Разалія Рускевіч: “Гадоў каля 40 таму быў Плешчаніцкі раён. Але потым Лагойск зрабілі цэнтрам Лагойскага раёну. І па сённяшні дзень людзі крыўдзяцца, чаму не Плешчаніцы, а Лагойск”.

 

 журналіст Еўрарадыё Даніла Стрыжак, 2008

 

 

Мемориальный комплекс [«Хатынь»] в память белорусских деревень, уничтоженных нацистами, обновлен под патронатом и личным участием в реставрационных работах президента Лукашенко. Сейчас это предместье Плещениц посещают редко. Дожидаются весны и лета.

Тем большее уважение вызывает неусыпная работа музея, функционирующего круглые сутки. Ибо память – дело не показное, помнить нужно всегда. В музей под открытым небом я добирался на маршрутке Минск-Плещеницы до 55-го километра. Указатель «Хатынь» стоял на повороте к мемориальному комплексу, до которого оставалось прошагать ровно час.

Душистый аромат леса. До самих небес – березы, сосны, ели, мягкий влажный мох, грибы. Живописная тропа ведет вдоль шоссе через рощу. Здесь не звенящая – глухая тишина. Почему-то чудилось, что сейчас раздастся пулеметная очередь. Немыслимо вообразить, что эта благодать белорусской природы когда-то была нарушена залпами, лязгом металла, злом и насилием... 

 Путешественник Дмитрий Белов (Киев), 2008

 

Адгэтуль ... з-пад старасвецкіх ачарсцвелых ліп, відаць далёкі, на рэдкасць прыгожы прасцяг зямлі – некалі ... Плешчаніцкай, цяпер Лагойскай...

Іван Пташнікаў, 1996

 

Местечко [Плещеницы] окружали со всех сторон уди­вительной красоты леса с озёрами, речка­ми, речушками, лугами и болотами, обилием грибов, ягод.

Израиль Сегаль, 1996

 

На поўначы Беларусі, сярод лясоў, абвеяных фантастычнымі  павер’ямі і паданнямі, ля вытокаў рэк Дзвінасы і Віліі раскінуліся землі нашага, Плешчаніцкага раёна.

... лясы не страцілі сваёй красы, свайго багацця. Яны сталі яшчэ даражэй сэрцу чалавека. Край гэты поўны хараства і прыгажосці...

...

Багаты, поўны чароўнасці і прыгажосці наш край!

Альгерд Арцюшэўскі, 1960

 

 

Навакол, куды ні глянеш, шумелі лясы.

З аднаго боку высіліся бронзавыя хваіны, з другога боку гарызонт быў заслонены разнастайнай лісцяніцай. Калі над зуб­чатымі грэбнямі лясоў разгульвалі вятры, хаты маленькага мястэчка Пасадзец былі аглушаны гулам лясоў, нібы шумам своеасаблівых вадаспадаў.

 Змітрок Бядуля, 1938