АКАЛОВА – спадчыннае чалавека са старажытным іменем Акола альбо/ці Акула. Справа ў тым, што сучасная назва паселішча – Акалова – не з’яўляецца першапачатковай.Ёсць падставы меркаваць, што яшчэ ў першай палове XVI ст. гэта паселішча называлася – Акаловічы, Аколічы альбо/ці Акуловічы, Акулічы. Гэта была першая яго назва. Затым нейкі час яно называлася Акола ці Гакола, потым Акулава, і толькі пасля займела свой апошні сучасны варыянт – Акалова. Такім чынам, па нашай версіі гэта паселішча называлася спачатку Акаловічы, Аколічы, альбо/ці Акулічы (ад моманта свайго існавання – да канца XV ст.), затым канчатак –овичи быў згублены і атрымалася Акола ці Гакола (XVI ст.), затым было Акулава (на працягу XVII – XVIII ст.) і нарэшце Акалова (з самага канца XVIII ст. і да сёняшняга дня). Цяпер патлумачым на якой падставе былі зроблены такія высновы.
Па-першае, не выклікае сумневу, што назва гэтага населенага пункта – Акалова – сапраўды была ўтворана ад імя чалавека – Акола альбо/ці Акула, г.зн. ад яго першага ўласніка, альбо ад яго першага жыхара. Так у першым томе кнігі “Памяць Лагойскага раёна” на старонцы 76 вядомы даследчык Вячаслаў Насевіч прыводзіць вытрымку з дакумента 1598 г., у якім побач з сёламі Мятлічыцы, Коргава-Яневічы, Гарадзец узгадваецца сяло з назвай Гакола (ці калі адкінуць літару “г” то атрымаецца Акола; літара “г” тут не істотна, бо ў многіх назвах населеных пунктаў яна то ўзнікала, то прападала, ці наадварот; напрыклад, дакладна вядома, што сучасная буйная вёска Гайна ў тым жа Лагойскім раёне калісці звалася Айна). Гэта і ёсць былая назва сучаснай вёскі Акалова, якую яна мела ў XVIст. Самі гэтыя імёны (Акола альбо/ці Акула) ўжо даўно састарэлі і вышлі з ужытку, але доказам іх ранейшага існавання і распаўсюджанасці на тэрыторыі сучаснай Плешчаншчыны з’яўляецца наяўнасць прозвішчаў, утвораных ад гэтых імёнаў – Акаловіч, Акола, Акуліч.
Пры гэтым застаецца незразумелым: ці гэта былі два асобныя імені – Акола і Акула, ці гэта было адно імя – Акола, а імя Акула стала вытворным ад яго ў выніку паланізацыі. На карысць як адной, так і другой версіі існуюць раўназначныя аргументы. Так для палякаў з іх польскай мовай сапраўды характэрна літару -о пераробліваць у некаторых словах на літару -у. Вядомы шэраг такіх спаланізаваных назваў беларускіх паселішчаў, якія з’яўляюцца сведчаннем колішняга засілля на нашых землях польскай культуры. Возьмем, напрыклад, мястэчка Ружаны, якое звалася раней Рожаны, г.зн. ад жаночага імя Рожа, альбо Рожана, як напрыклад і сёння завецца вёска Рожанка, што пад Шчучынам, альбо прытокі Нёмана і Дзьвіны з такой жа назвай, якія дагэтуль захавалі сваю першапачатковую назву (цяпер і гэта жаночае імя ўслед за назвай населенага пункту ператварылася ў Ружану). Яшчэ больш трапным зьяўляецца прыклад з былым беларускім горадам Сак?лка, што знаходзіцца на Беласточчыне, і які да ўваходу ў Польшчу называўся Сак?лка. На той жа Беласточчыне ў Падляскім ваяводстве ў Граеўскім павеце ёсць населены пункт з назвай Окул (гэта можа быць таксама перароблены варыянт ранейшай беларускай назвы – акол ці акола). З іншага боку цалкам верагодна, што імя Акула было распаўсюджана яшчэ да пашырэння ў Беларусі польскай мовы. Па-першае, дакладна вядома, што яшчэ ў сяр. ХVІ ст., г.зн. да Люблінскай уніі і пачатку паланізацыі у Беларусі хадзілі падобныя па гучанні імёны – Микула, Шикула, Каракула, Вакула. А ў чэхаў раней было імя – Янкула. Па-другое, нават у Расіі ёсць населеныя пункты з назвай Окуловка, хоць імя Акула для сучасных расійскіх даследчыкаў з’яўляецца незразумелым па свайму паходжанню, і яны памылкова выводзяць яго ад лацінскага імя Акіла. Што датычыцца імя Акола, то памяць аб ім захавалася ў выглядзе аднайменнага прозьвішча Акола, якое сустракаецца на Плешчаншчыне. Таксама ад гэтага імя паходзяць іншыя прозвішчы – Акалот, Акалоў, Акаловіч, Акалатовіч, і несбеларусізаваныя варыянты с заглаўнай літарай на “о” – Окалот, Окаловіч, Окалоў, Окалухін, Окальзіна. У адным Мінску сённяз прозвішчам, утвораным ад імя Акола сустракаецца 75 сем’яў, што не так ужо і мала, улічваючы яго старажытнасць, але гэта ў 10 разоў меней, чым прозвішчаў Акуліч, Окуліч, Акулёнак, Акульчык, Акулаў і інш., утвораных ад спаланізаванага варыянту гэтага імя, альбо ад асобнага самастойнага імя Акула. У Стаўбцоўскім раёне ёсць вёска, якая захавала ў сваёй назве правільны націск Аколава, хоць на рускай мове гэтыя дзве вёскі пішуцца аднолькава – Околово.
Чаму побач з іменем Акола мы ўвесь час вядзем гаворку пра імя Акула. Справа ў тым, што ёсць сведчанні, што Акалова, яшчэ дзвесці гадоў таму назад называлася Акулава. Так у гістарычным архіве Мінскай вобл. захоўваюцца дакументы аб утварэнні Плешчаніцкага раёна ў 1924 г., дзе у даведках, якія складаліся на месцах з мэтай характарыстыкі новых адміністрацыйных адзінак – мясцовы сельсавет называўся праз раз – то Акалоўскі, то Акулеўскі. Вядомы краязнавец і заснавальнік мемарыяльнага комплексу Дальва – Гірыловіч М.П. (1931-2006) заўсёды называў гэты населены пункт не іначай як Акулава. Літара -о (ці -а па беларуску) замест -у магла з’явіцца ў назве падчас уваходу ў склад Расійскай імперыі, паколькі літара -у ў такіх выпадках лічылася расійскімі ўладамі відавочнай праявай польскамоўных уплываў і замянялася часта на рускую літару -о. Так у рэвізскіх казках (кнігах перапісу) за 1816, 1850 гг. бачым, што сучаснае прозвішча Буркоўскі, якое пашырана ў суседняй з Акалова вёсцы Востраў запісвалася як Баркоўскі, хоць старажылы з гэтым прозвішчам сцвярджаюць, што гэта два розныя прозвішчы і што яны ніколі не насілі прозвішча Баркоўскі. Такі самы выпадак атрымліваўся з прозвішчамі Шнурэвіч, Загурскі, і інш., якія запісваліся расійскімі перапісчыкамі як Шнарэвіч, Загорскі, і г.д.
Адносна маладой часткай у сучаснай назве населенага пункта Акалова з’яўляецца фармант (па прастому кажучы канчатак) -ово. У даўнія часы населеныя пункты з такім канчаткам на тэрыторыі Беларусі амаль не сустракалася, а дабаўленне гэтага фарманта адбывалася ў XVII-XVIII ст. (Рылюк, с. 143). Паралельна ішоў адваротны працэс – у многіх назвах населеных пунктаў страчваўся канчатак -овичи, які прысутнічаў яшчэ ў XVI ст. у большасці назваў паселішчаў у Беларусі, што пацвярджаецца пісьмовымі крыніцамі, і які паступова губляўся па ходу спачатку паланізацыі, а затым і русіфікацыі (Носевич, с. 67).
Такім чынам, калі мы прыменім першапачатковы фармант -овичи к іменам Акола ці Акула, то атрымаем Акаловічы ці Акулічы. У пяці кіламетрах ад Акалова месціцца вёска Востраў, у якой згодна перапісу 1816 г. 7 з 8-мі двароў насялялі жыхары з прозвішчам Акуліч (на рускай мове – Окулич). Пры гэтым у суседніх вёсках жыхароў з такім прозвішчам амаль не назіралася. Можна зрабіць здагадку, што насельнікі той вёскі і былі родзічамі таго самага Акуліча, які калісці валодаў тым паселішчам. Ён атрымаў гэты надзел ад князя Вялікага княства Літоўскага не пазней як у 1-ай палове XVI ст. Затым па нейкіх прычынах яго дзеці збяднелі і маёнтак набылі іншыя гаспадары, а збанкрутаваным ягоным былым гаспадарам, якія тым не менш заставаліся вольнымі людзьмі, выдзелілі кавалак зямлі, – Востраў сярод двух балот, каб яны маглі там жыць і працаваць самі на сябе (у XIXст. напрыклад ужо як правіла назва маёнтка не супадала з прозвішчам яго гаспадара, у той час як у XVIст. гэта было яшчэ даволі распаўсюджанай з’явай; так напрыклад пад Лагойскам быў маёнтак з такой жа назвай – Акулічы, першым уладальнікам якога быў Ян Акуліч, які атрымаў надзел пад яго ў 1560 г. ад вялікага князя ВКЛ). З тутэйшымі ж Акулічамі атрымалася далей наступная гісторыя. Землі на тым Востраве былі не самымі ўраджайнымі. Хутка гэтыя нашчадкі Акулы альбо/ці Аколы, ягоныя ўнукі і праўнукі, зусім збяднелі і патрапілі ў прыгонную залежнасць ад новых гаспадароў (магчыма адбылося гэта нейдзе ў ХVII ст.). Але калі падчас першага перапісу, што адбыўся ўжо ў часы Рэчы Паспалітай (у першай палове ХVIII ст.), у іх запыталі як запісаць іх прозвішча, усе яны памяталі і пазначылі, што паходзяць ад таго самага Акулы (альбо/ці Аколы; але і ў гэтым выпадку перапісчык на польскай мове мог запісаць іх прозьвішча якOkulicz); затым ў ХІХ ст. прозьвішча Okuliczбудзе перапісана з польскай на рускую мову як Окулич, у 1920-я гады, падчас беларусізацыі, набудзе форму – Акуліч, і затым ужо, пасля другой сусветнай вайны, атрымае канчатковую форму на рускай мове з беларускай мовы – Акулич. Пры гэтым нельга таксама выключаць і такую версію, што ніякай гісторыі са зменай літары -у на -а не было, і што людзі с прозвішчам Акаловіч ці Акола з’яўляюцца сапраўднымі нашчадкамі таго Аколы ад імя якога была ўтворана назва паселішча. Сямейства ж Акулічаў з Востраву магло быць пераселена туды якім-небудзь панам з іншага якога-небудзь населенага пункта, з таго ж Кораня, дзе іх было шмат. Такая практыка выкарыстоўвалася тады даволі шырока. Канчаткова высветліць гэта пытанне можна толькі адшукаўшы гістарычную назву гэтага населенага пункта ў архіўных матэрыялах XVIст., якія захоўваюцца ў Вільнюсе.
Такім чынам, найбольш верагодна, што назва гэтага населенага пункта мянялася ў наступнай паслядоўнасці: ОКОЛОВИЧИ ці ОКОЛИЧИ (14-15 вв.) – АКОЛА (ГАКОЛА) (стар. бел., 16 в.) – ОКУЛОВО (OKULOWО, польск., 17-18 вв.) – ОКОЛОВО (рус., 19 в.) – АКАЛОВА (бел., 1920-я гг. – да сёняшняга часу).
Дадатак 1. В России по крайней мере 7 населенных пунктов и все они звучат не как Околово, а как Окулово (Алтайский край, Ивановская обл., Ярославская обл, Архангельская обл., Ленинградская обл. – сразу 2, Свердловская обл.). Это наводит на мысль, что Окулово, о котором упоминал Н. Гирилович вместо Околово, это не результат ли русификации, равно как и формант –во.
В Польше есть два населенных пункта с названием Окул, еще два Окулице, три Околе и еще три Окале, плюс есть Околенис, Околуш. То есть примерно 50/50 – через “у” и через “о”. Но точно с производным от этого имени в названиях польских населенных пунктов не встречается форманта –во. Зато он встречается во всех российских названиях с производным от имени Акула. Это значит, что и в белорусском Околово, формант –во – это по всей видимости результат русификации названия населенного пункта. Может быть тогда и “у” – это результат русификации, а не полонизации, как это я предположил ранее, который существовал некоторое время в официальных документах, но не прижился у местного населения.
Видимо Околово под Плещеницами называлось недолго Окулово, и, скорее всего, только по документам, а потому, когда пришла новая белорусская советская власть, то через раз писалось, то Окулово, то Околово, но далее утвердилось Околово, которое видимо больше употреблялось среди местного населения, из числа которых тогда в большинстве стала формироваться местная власть. Так и закрепилось тогда нынешнее Околово – характерное для Беларуси и немного для Польши, но совершенно не характерное для России, где нет ни одного населенного пункта с производным от имени Акола, зато от Акула – целых 41 населенный пункт, и все имеют формант –во.
Дадатак 2. На дадзены момант я больш схіляюся да версіі, што назва цяперашняй вёскі і ранейшага мястэчка – Акалова – паходзіць ад чалавека з прозвішчам Акаловіч, якое сустракаецца ў гэтай мясцовасці, але значна радзей, чым прозвішча Акуліч. Прозвішча Акаловіч відаць па ўсім не мае ніякіх адносін да прозвішча Акуліч.Гэта два розных прозвішча.
Што датычыцца мясцовых Акулічаў, то яны патрапілі ў гэту мясцовасць (не пазней, чым ў другой палове XVIII ст.) хутчэй за ўсё з сучаснай вёскі Сліжына Лагойскага раёна, у межах якой яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя існаваў населены пункт і маёнтак з назвай Акулічы. Вёска Акулічы ўзнікла прыкладна ў 1560 годзе пры польскім каралі Жыгімонте ІІ і была заснавана Янам (Іванам) Акулічам. У ёй пражывалі падданыя Яна Акуліча. Ад таго самага Яна Акуліча і трэба выводзіць радаслоўную мясцовых Акулічаў і усіх астатніх Акулічаў на Лагойшчыне. Адкуль быў родам Ян Акуліч дакладна невядома, але вядома толькі, што быў ён мясцовы і паходзіў з Вялікага Княства Літоўскага. Яго бацьку звалі Акула, бацьку Акулы – Васька, бацьку Ваські – Радзька, а бацьку Радзькі – Еўлах.Гэта значыць, што лагойскія Акулічы вядуць свой род ад пачынальніка Еўлаха, які нарадзіўся нейдзе пасля 1450 года.
Аўтар: У.А. Акуліч
Заўвага. Артыкул яшчэ не прыняў завершаны выгляд, а таму яго перадрукоўка магчыма толькі са згоды аўтара.
{jlvkcomments-off}