9 лістапада 2012 года ў Плешчаніцкім Доме культуры прайшла прэзентацыя кнігі «На шляху да высокага неба. Жыццёвы і творчы шлях Міколы Трухана». Мерапрыемства было падрыхтавана супрацоўнікамі ўстаноў аддзела культуры: цэнтральнай бібліятэкай, Лагойскім гарадскім Домам культуры, Лагойскай дзіцячай школай мастацтваў, Домам рамёстваў, Плешчаніцкім Домам культуры.


Вядучы імпрэзы – мастацкі кіраўнік Янушкавіцкага сельскага Дома культуры Аляксандр Давідовіч – пазнаёміў прысутных з раздзеламі кнігі. Укладальнік выдання – Софія Іванаўна Русак, жонка Міколы Трухана, узгадала гісторыю стварэння зборніка. Старшыня Плешчаніцкага сельскага Савета дэпутатаў Віктар Сяргеевіч Кірылаў і кіраўнік аддзела культуры райвыканкама Вольга Іванаўна Антаневіч падзякавалі Софіі Іванаўне за працу па збору і захаванню матэрыялаў пра жыццё і творчасць яе таленавітага мужа.

Прафесар Вячаслаў Сяргеевіч Іваноўскі і акцёры Таццяна Папова і Валерый Агаян падзяліліся ўспамінамі пра супрацоўніцтва з нашым славутым земляком. Сябра Міколы Трухана– вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі праспяваў свае творы з пастановак рэжысёра.

Пасля прэзентацыі кнігі адбыўся спектакль Новага драматычнага тэатра (раней – Мінскі тэатр “Дзе-Я?”, створаны М.Труханам) “Шалёныя Грошы” па п’есе А.М.Астроўскага.





































































































































































Источник: Логойский районный исполнительный комитет
http://www.logoysk.gov.by/news/novosti-logoischiny/index_1384.html