Ураган, які атрымаў ў Эўропе назоў «Хавэр», фактычна спыніў рух транспарту ў Беларусі. Найбольш пацярпела ад урагану Мінская вобласць. Як паведаміў Радыё Свабода Юры Крывашэй: «У мяне сумёты па вакно, усё замецена сьнегам. Сур’ёзна было раніцай, а вельмі сур’ёзна было ў пятніцу. Рэйсавыя аўтобусы зь Плешчаніцаў адмененыя. Электрычнасьць ёсьць, але часам прападае. У Лагойскім раёне, напрыклад, да 12-й ночы ў пяці населеных пунктах на 100% была адключана электрычнасьць. Напрыклад, у вёсцы Акцябр больш за суткі не было сьвятла. У саміх Плешчаніцах на некаторых вуліцах учора ўвечары аднавілі падачу электраэнэргіі, на некаторых — толькі сёньня раніцай. Ну а дарогі да вёсак ніхто ня чысьціць. Цэнтральныя сядзібы сельсаветаў яшчэ чысьцяць, а далей дабрацца ўжо немагчыма. Неяк трактарамі яшчэ грабуць, а адмысловых машын для ачысткі дарог на вёсках няма».

 

 мяцеліца завеяла снегам па вокны

 

аўто так сама схаваліся пад снежнай коўдрай

 

дальнабойшчыкі з Калінінграда не змаглі заехаць на гару і вырашылі заначаваць у Плешчаніцах

 

горы снега былі вышынёй амаль як на Сілічах... амаль:)

 

на дарозе было вельмі слізка

 

па вуліцы ў вёсцы Акцябр нават пешку складана прайсці, не кажучы пра аўто

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Крыніца: Радыё Свабода

 Фота: Аляксей Якшэвіч, Юрый Крывашэй