Менавіта з такой праблемай ён звярнуўся да кіраўніцтва "Лекфарм", якое вырабляе супрацьпрастудны парашок "ОРВІколд" у Лагойску. Другой праблемай, якая была паднятая ў звароце, стала ўжыванне прадпрыемствам ТОЛЬКІ расейскай мовы. У сваім адказе "Лекфарм" паведаміў, што яны ўжо набылі дадатковае абсталяванне, якое дазваляе рабіць засечку на пакеціку і наступныя серыі прыпарата будуць яе мець. Як паведаміў Глеб сайту Плешчаніцы.by, у прыватнай размове з адміністрацыяй СААТ "Лекфарм" абмяркоўвалась верагоднасць таго, што беларуская мова ўсё ж з'явіцца на ўпакоўках лекаў.
Аўтар і фота: Юрый Крывашэй