28 лістапада спаўняецца 56 год са смерці Івана Гаеўскага, які друкаваўся пад псеўданімам Янка Светлячок. Жыў і працаваў Іван Яфімавіч у Плешчаніцах, але яго імя, як гэта здараецца, забыта. Нават асабовая справа земля­ка згублена. Дык хто ж такі  – Янка Светлячок?

 

Усё пачалося з ліста журналіста А. Розенблюма, дасланага ўПлешчаніцкую САШ №1. У ім выказвалася просьба дапамагчы з пошукам фотаздымка былога настаўніка I. Я. Гаеўскага (1882-1957 гг.), паэта і журналі­ста, які ў пачатку мінулага стагоддзя супрацоўнічаў з віленскай “Нашай нівай”. Пісьмо заканчвалася спадзяваннем на тое, што знойдзецца мясцовы чалавек, які займаецца краязнаўствам, і выканае просьбу.

Пасля таго, як яно трапіла да мяне, фотаздымак быў хутка знойдзены.

 

Агульны фотаздымак настаўнікаў Плешчаніцкай сярэдняй школы. Вучэбны 1948-1949 год

Аднак мне самой цікава стала даведацца пра гэтага чалавека.I сёння магу падзяліцца здабытай інфармацыяй з чытачамі “Роднага краю”. У нашым пасёлку яшчэ жывуць настаўнікі, якія добра ведалі І.Я. Гаеўскага і вельмі цёпла аб ім адзыйаюцца.

Нарадзіўся Іван у вёсцы Замужаны Барысаўскага павета ў сям’і сталяра, які меў 12 дзяцей. Менавіта старэйшаму сыну бацька вырашыў даць адукацыю: такім чынам ён адпадзе пры падзеле зямлі, ды і меншым будзе дапамогаю.

Вучыўся юнак выдатна, спачатку ў Лошніцы, а потым у Барысаве. У1908 г. быў залічаны ў Віленскі настаўніцкі інстытут і скончыў яго ў 1912 г. Сустрэчы з цікавымі людзьмі з асяроддзя беларускай інтэлігенцыі пераканалі Івана ўзяцца за пяро. Ён стаў дасылаць свае творы ў “Нашу ніву”, дзе яны і друкаваліся. Пад допісамі стаяў псеўданім “Светлячок” або “Янка Светлячок”.

Праўда, малады чалавек разумеў, што так на жыццё не заробіш, таму вярнуўся дамоў і пачаў настаўніцкую дзейнасцьу вёсцы Чмялевічы. Аднак і пісьменніцкую практыку не забываў, па-ранейшаму друкаваўся ў тым жа выданні з навінамі з жыцця навакольных вёсак, а яшчэ пісаў вершы.

Пазней Іван Гаеўскі быў прызваны ў царскую армію і прымаў удзел у Першай сусветнай вайне. Пасля рэвалюцыі служыў у Чырвонай Арміі, потым зноў вярнуўся да педагагічнай працы. У 1930 годзе скончыў Мінскі педінстытут. УзначальваўКамен­скую школу. Настаўніку не ўдалося пазбегнуць рэпрэсій. Яго арыштавалі ў 1937 годзе як члена контррэвалюцыйнай арганізацыі і за шкодніцтва асудзілі на 10 гадоў знаходжання ў лагерах.

Пасля вызвалення ў 1940 годзе Іван Яфімавіч вярнуўся нарадзіму. Пасля вайны працаваў настаўнікам матэматыкі ў школе №1 гарадскога пасёлка Плешчаніцы. Памёр у 1957 г. і пахаванына мясцовых могілках. Справа I.Я. Гаеўскага захоўваейда ў архіве КДБ.

Пасля зняволення настаўнік ужо не займаўся творчасцю. У яго было хво­рае сэрца, перабіты пальцы на руках. Аднак першыя творы “Светлячка” захаваліся. Калі чытаеш іх, нібы сам трапляеш у тыя абставіны, жывеш сярод сялян. Пачынаеш разумець іх псіхалогію, клопат аб кавалку хлеба.

Героі “Светлячка” апрацоўвалі палеткі, ганялі плыты,тралявалі лес, завіхаліся ў кузнях. Творы пра іх напісаны народнай мовай. I што самае цікавае, некаторыя застаюцца актуальнымі і сёння, як, да прыкладу, вось гэты.

 

“Засценак Лавоша”

“У нядзелю, 9 красавіка, у селяніна Нічыпара Беляковіча згарэла пуня з сенам. Сталася гэта во якім парад­кам. Бацька з маткай паехалі ў мястэчка на кірмаш. Астаўся ў хаце маленькі хлопчык з бабуляй. Тая выскачыла на мінутку да суседзяў, але, ведама, бабскай гаворцы ніколі канца няма: трэба ж усіх языком абмыць, дык і забавілася. Унук тым часам пайшоў да пуні, назбіраў трэсачак, распаліў агонь, а сам пабег за бульбай. Цяплоста­ла шугаць вялікім полымем, пакуль недабралася да пуні, дзе было каля 15 пудоў сена. Пуня ўсхапілася, як свечка, і пакуль бабуля вярнулася да хаты, ужо палавіна пуні зга­рэла. Во што робяць бабскія плёткі!  Светлячок”.

Падрабязней пра нашага земляка можна даведацца ўплешчаніцкіх школах і бібліятэцы, а таксама на сайцеПлешчаніцы.bу.

 

Аўтар: Галіна Іванаўна Полсычева
Фота прадастаўлена аўтарам
Крыніца: раённая газета “Родны край” за 19 верасня 2009 г. С. 10

 

 

Літаратуразнавец Г. Каханоўскі пра творчасць Я. Светлячка

Знойдзеныя творы Янкі Светлячка