16 красавіка жыхары Беларусі святкуюць адно з галоўных царкоўных свят – Вялікдзень. Выратавальнікі Лагойскага раёна ўжо загадзя сустрэліся са святарамі. Гэта было неабходна, как яшчэ раз нагадаць пра абавязковае выкананне правіл пажарнай бяспекі. Яны расказалі, што асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць арганізыцыйным мерапрыемствам: правядзенню процівапажарных інструктажоў, дакладнаму веданню правілаў паводзін пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.

Для таго, каб святочны настрой не быў сапсаваны раптоўным узнікненнем пажару, выратавальнікі будуць дзяжурыць у цэрквах і касцёлах падчас правядзення службы, каб папярэдзіць цяжкія наступствы. Будзем спадзявацца, што рэлігіознае свята пройдзе для жыхароў раёна спакойна.

 

Крыніца: Мінскае абласное ўпраўленне МНС