previewНа Усходніх могілках Мінска 3 лістапада адбылося перапахаванне парэштак пісьменніка-нашаніўца Змітрака Бядулі (сапр. Самуіл Плаўнік). Класік беларускай літаратуры нарадзіўся ў вёсцы Пасадзец, а памёр у эвакуацыі ва Уральску (Казахстан) у 1941 годзе і быў там пахаваны.

 

У лютым 2020-га адбылася эксгумацыя парэшткаў, самалётам іх даставілі ў Беларусь. Як распавёў сын пісьменніка Яфім Плаўнік, прах бацькі на радзіму ўдалося перавезці толькі з сёмай спробы. Да перапахавання прах Змітрака Бядулі захоўваўся ў Ільінскай царкве ў Бабруйску.

Хаця пісьменнік быў па веравызнанні юдэем, а потым, верагодна, атэістам, пахавалі яго пад праваслаўным крыжом. Паніхіду на Усходніх могілках Мінска адслужыў праваслаўны святар айцец Віктар, а таксама малітву на іўрыце прачытаў равін Грыша Абрамовіч.

На магіле паставілі крыж з надпісам па-руску. Пазней абяцаюць абвясціць конкурс на помнік. 

preview

preview

preview

preview

preview

preview

preview

preview

preview

preview

preview

preview

preview