Беларусь адсвяткавала 64-ю гадавіну перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне.


Афіцыйныя святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі прайшлі ва ўсіх гарадах краіны.

У Плешчаніцах 9 мая ў 11:00 адбыўся мітынг, пасля чаго калона рушыла святкаваць у парк каля Плешчаніцкай СШ №2. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 2000 чалавек. Святочны канцэрт пачаўся ў 12:30 гадзін. У ім прынялі ўдзел вучні Плешчаніцкіх школ, Дома дзіцячай творчасці і Дома культуры.

Правядзенню  мерапрыемства трохі памяшаў дождж, які пачаўся ў 14:00. Парк хутка апусцеў, людзей паменшала. Толькі ў некаторых месцах у парку заставаліся людзі, святкаваўшыя вялікае свята - Дзень Перамогі!

 

 

 

 

 Вучні Плешчаніцкай школы №1 каля помніка растрэляных плешчаніцкіх яўрэяў

 

 


 

 Парад ветэранаў у г.п. Плешчаніцы

 

 

 

 

 Калона рушыць у бок правядзення святочнага мерапрыемства

У гэтым годзе міліцыя не была пільнай і не прыняла адпаведных дзеянняў дзеля забяспечвання бясьпекі людзей, дарожны рух не перакрываўся, калана пераходзіла дарогу з вялікімі цяжкасцямі. Вадзіцілі не паважалі людзей, пераходзячых дарогу, і ехалі напралом.

 

 

 

 

 Сумеснае выступленне Дома дзіцячай творчасці і Дома культур

 

 

 

 

 

 Юныя таленты

 

 

 

 

 

 Выступае народны хор Дома культуры г.п. Плешчаніцы