kult1

Першы этап раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Культработнік – чалавек-свята” прайшоў у Плешчаніцах 26 верасня. Калектывы Жасцінаўскага, Завішынскага, Мятлічыцкага і Акцябрскага сельскіх Дамоў культуры спаборнічалі ў пяці намінацыях: візітная картка, творчы конкурс, весяліна, ода культработніку, конкурс сценгазет.

 

Кампетэнтнае журы самым лепшым [па Плешчаніцкай зоне] прызнала выступленне Акцябрскага [Хатаевіцкага] сельскага Дома культуры, які будзе ўдзельнічаць у фінальным туры конкурса 9 кастрычніка.

Трэцяга ж кастрычніка (3 кастрычніка) ў Лагойскім гарадскім Доме культуры адбудзецца другі этап, у якім плануюць прыняць удзел не менш як шэсць калектываў сельскіх клубных устаноў [па лагойскай зоне].

Гарадскія Дамы культуры [Лагойску і Плешчаніц] будуць дапушчаны ў фінальны тур на прамую без конкурсу.

 

kult1

kult

 

Фота Алены Масцеравай

Крыніца: Лагойск.by

 

Удакладненні ў дужках Плещеницы.by