Музей

- Известные люди
- Населенные пункты
- Заповетные места
- Летопись истории Плещениц
- История евреев
- Войны
- Легенды и предания

 

Плещеницкая земля богата на исторические события, многие из которых оставили след не только в истории Беларуси, но и в истории мировой цивилизации (сражение французской и российских армий в 1812 г. под Плещеницами, ночлег Наполеона Бонапарта и других известных военных и общественных деятелей Франции в Плещеницах; существование в Плещеницах театра в XIX веке, декорации которого впоследствии были переданы Минскому городскому театру; сражения советских войск на плещеницком участке линиии Сталина с немецкими войсками в 1941 году; геноцид плещеницких евреев во время второй мировой войны; борьба партизан и мирного населения с немецко-фашистскими захватчиками, трагедии спаленых деревень, и др.).

Однако, социально-экономическое развитие Плещениц складывалось в ХХ веке и в начале ХХI века таким образом, что в этом далеко не маленьком по белорусским меркам городском поселке до сих пор не создан краеведческий музей (есть лишь Музей боевой и трудовой славы, который размещается в Плещеницкой средней школе №1, и еще несколько небольших музеев в окрестных деревнях - Околово, Хатаевичи, Юльяново, Камено. Описание этих существующих музеев смотрите здесь).

Уходят в небытие целые поколения людей, отдельные деревни, целые уклады жизни, целые культурные пласты. И чтобы все это не было утерено безвозвратно и было решено создать виртуальный музей. Чтобы когда дойдет дело до создания настоящего историко-краеведческого музея, то можно было использовать накопленную здесь информацию.

История одной церкви. Свято-Петро-Павловский приход г.п. Плещеницы

Упамінанні пра Плешчаніцы, як пра мястэчка ў Мінскім ваяводстве, сустракаюцца ў старажытных доку­ментах з XV ст. і ўказваюць на даволі багатае мінулае і гістарычную вядомасць гэтага населенага пункту.

Таму можна з вялікай доляй упэўненасці гаварыць, што ўпамянутая ў «Візіце» 1763 г. плешчаніцкая драўляная уніяцкая Свята-Троіцкая царква Лагойскага дэканату была далёка не першым тут храмам. (1)

Паводле «Візіту» 1806 г. Свята-Троіцкая царква мела характерны для таго часу выгляд храма з дзвума вежамі пад крыжамі на фронтавай частцы і трэцім купалам з крыжам у сярэдняй частцы будьнку. Парафія складалася, акрамя Плешчаніц, з вёсак Слабада, Русакі, Валокі, Каншукі, Халадоўцы, Сласцёўцы, Атрубак, Сакалы, Белякі, Рудня, Клін, Бурыя, Прылепцы і Падліпкі – усяго 122 «асёдлыя» сялянскія гаспадаркі.

«Візіты» ў прыходзе захоўваліся з 1738 г. (2)

Згодна з дакументам 1811 г. «Тлумачэнне аб фундушы і царкве уніяцкай Плешчаніцкай» фундуш (2 валокі зямлі) быў наданы яснавяльможнымі гр. Тышкевічамі. Пра стан царквы гаворыцца, што яна адрамантавана «коштам набожных прыхаджан». Адміністратар свяшчэннік Іаан Тамаровіч пры Плешчаніцкай царкве з 1786 г. (3)

Нашэсце французаў 1812 г. прынесла Плешчаніцам ваенна-гістарычную вядомасць – імператар Напалеон пабываў і, нават, мусіў заначаваць у мястэчку пасля трагічнай пераправы цераз Беразіну. (4) Але для Плешчаніцкага прыхода фран­цузская кампанія абярнулася бядой: храм, які стаяў на старой гандлёвай плошчы ў цэнтры мястэчка, быў спалены французамі. На месцы яго св. Прастола быў уздзвігнуты вялікі крыж, які доўгі час (прынамсі да 1870-х гг.) стаяў на рынкавай плошчы. (5)

У 1817 г. графіняй Сафіяй Тышкевіч у Плешчаніцах будуецца новая Свята-Троіцкая царква. Аднак, па невядомай прычыне, у дакументах 1830-1850 гг. царква ў Плешчаніцах называевда то Свята-Георгіеўскай, то Свята-Троіцкай.

У «Табелі» Плешчаніцкай царквы 1836 г. упамянута прыпісная драўляная царква св. Мікалая Цудатворца ў в. Клін. (6)

Пазней, у 1845 г. храм падвяргаўся перабудове, а ў 1854 г. зноў капітальна рамантаваўся. На той час у прыходзе меліся дзве прыпісныя цэрквы: Мікалаеўская ў Хатаевічах і Мікалаеўская на могілках у маёнтку Клін. Пры гэтым ні ў воднай з іх набажэнствы не правіліся з прычыны «ветхости и неустройства». Адпаведна колькасці прыхаджан прыход састаяў у 5-м класе. (7)

3-4 травеня 1860 г. падчас знаёмства з прыходамі Барысаўскага павета Плешчаніцкую царкву наведаў Высокапраасвяшчэнны архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл (Галубовіч). (8)

У 1864-1865 гг. плешчаніцкі храм падвяргаўся грунтоўнаму рамонту і перабудове. Адначасова побач была асобна збудавана новая трохярусная званіца. Коштам дзяржавы ў 1866 г. храм атрымаў новы іканастас і іконы да яго. (9)

Народнае вучылішча пры Плешчаніцкай царкве было адкрыта ў 1868 г.

21 чэрвеня 1875 г. Плешчаніцкі прыход наведаў архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Аляксандр (Дабрынін). З гэтай нагоды «Минские епархиаль­ные ведомости» пісалі пра мясцовы храм:

«Здание находится в удовлетвори­тельном состоянии. Внутри устроена прилично и содержится с заботли­востью о чистоте и порядке. Утварь необходимая имеется, но собственно ризницу следует признать недостаточ­ною. Письмоводство и архив найдены в отлично-хорошем состоянии. Летопись и богослужебный журнал отчетливы и полны, и заметно, что на них обра­щается старательное внимание. Его Преосвященство изволил прибыть в сию церковь в половине второго часа по полудни. Встреченный на погосте собравшимися во множестве прихожанами, в храме местным священни­ком приветствован был краткою ре­чью. Выслушавши молебен Пресвятой Троице, Преосвяшеннейший осматривал внутреннее и внешнее состояние церкви, и затем испытывал детей в знании начальных истин веры». (10)

Наступны архіпастырскі візіт у Плешчаніцы адбыўся ў весну 1886 г., калі прыход наведаў архіепіскап Мінскі і Тураўскі Варлаам (Чарняўскі).

«Церковь здесь деревянная, довольно вместительна, устроена продолгова­тым прямоугольником, с одним глухим куполом на средине. Крыша гонтовая, дверей двое, снаружи окрашена масляною краскою, внутри выбелена, вообще находится в довольно прочном состо­янии. Иконостас нового устройства, покрашен в белый цвет, с золочеными карнизами и рамами; иконы хорошего письма. Необходимые утварные вещи имеются в достаточном количестве; ризница бедна, почему необходимо оную обновить, тем более, что приход не из бедных. Вход в церковь через колоколь­ню и потому не совсем удобен. Архив в порядке, письмоводство ведется акку­ратно.

В приходе имеется сел[ьское] прих[ходское] училище и пять школ грамотности, в последних учащихся 76 человек, из них и полови­ны не было в церкви. Ученики сел[ьской] прих[одской] школы отвечали по Закону Божию хоро­шо, ученики школ грамотности слабо; так, например, многие не могли объяснить крестного знамения, прочитать и объ­яснить молитву Господню, молитву Пресвятой Богородице, рассказать о сотворении мира. Местный священник объяснял таковую малоуспешность учеников поздним открытием школы. Нравственно-религиозное состояние прихожан удовлетворительно». (11)

Год 1897 аказаўся трагічным для Плешчаніц. Большая частка драўляных збудаванняў мястэчка, у тым ліку і Свята-Троіцкая царква, былі знішчаны страшным пажарам 22 травеня. У «Минских Епархиаль­ных ведомостях» з гэтай нагоды была надрукавана карэспандэнцыя Плешчаніцкага настаяцеля, у якой гаварылася:

«22 мая сего года пожаром истреб­лено до тла мест[ечко] Плещаницы. 175 семейств лишились крова и приюта. Сгорела церковь и 15 причтовых помещений. Пожар начался с базарной плошади от дома Аксельда. Не прошло и полчаса, как огонь, благодаря силь­ному ветру и скученности построек, сразу охватил несколько зданий и че­рез час обнял всю базарную площадь и обратился в пламенное море огня, раз­дуваемого порывистым ветром на все четыре стороны по улицам местечка. Ничто не могло остановить разруша­ющей огненной стихии, моментально пожиравшей все по пути.

Дома загорались не подряд, а через два, три и пять и по нескольку сразу, и через два часа местечка как не бывало. Вся центральная часть его ныне пред­ставляет одно пепелище и груды разва­лин. Долго боролась церковь с бушевав­шею огненною стихиею, но горевшие на базаре керосиновые бочки и выброшен­ные на базар другие горючие предметы, как то: постное масло, покост??? и другие подобные вещества зажгли ог­ненными змеями лиственный лес, окру­жавший церковь, а затем, колокольный шпиц. Воспламенившаяся колокольня сообщила огонь и церкви. Спасать не было возможности. Огненная жара была невыносимая до того, что колоко­ла в открытых окнах колокольни рас­плавлялись. К самой церкви нельзя было поднести воды и действовать насосом. Но, несмотря на все это, имущество церковное спасено». (12)

Міласцю Божай, настаяцель і прыхаджане, сапраўды, паспелі вынесці з храма св. Прастол з Анцімінсам, ахвярнік, іканастас, усе абразы, крыжы, харугвы, рызніцу, бібліятэку і прыхадскі архіў.

Асабліва цяжкім ударам страта храма стала для яго бессменнага настаяцеля з 1867 г. свяшчэнніка Іакава Міхайлавіча Садоўскага. Тры дзесяцігодцзі нястомна рупіўся ён пра захаванне царквы ў выдатным стане, яе ўпрыгажэнне і аздабленне ўсім неабходным. Самых добрых слоў і адзнакі перад гісторыяй заслугоўвае гэты праваслаўны пастыр. Айца Іакава можна назваць і першым асветнікам Плешчаніцкага наваколля: менавіта ім у прыходзе былі адкрыты народ­нае вучылішча і пяць сельскіх школ граматы. Плешчаніцкі свяшчэннік праявіў сябе і як таленавіты місіянер. За гады свайго служэння а. Іакаў Садоўскі прыняў у лона Праваслаўнай Царквы каля 500 каталікоў, чым паспрыяў адкрыццю двух новых прыходаў: Завішынскага і Хатаевіцкага. Гасподзь шчодра благаславіў Свайго служыцеля і у сямейным жыцці – ра­зам з матушкай яны выхавалі 9 дзяцей, якія прадоўжылі старажытны святарскі род Садоўскіх.

У тым жа 1897 г. клопатамі і энергіяй а. Іакава была пабудавана і 19 кастрычніка асвечана часовая Свята-Троіцкая царква. (13) Яе выгляд дайшоў да нас дзякуючы фотаздымку беларускага краязнаўцы Яна Балзункевіча пачатку XX ст.

Пасля пажару мястэчка з пераважна яўрэйскім насельніцтвам зноў было забудавана з неверагоднай скучаннасцю і цеснатою, што ў вы­падку новага пажару магло б ізноў прывесці да страшных наступстваў. Гэта наводзіла праваслаўных жыхароў на думку аб тым, што новы Плешчаніцкі храм павінен быль каменным. Меліся на гэта і іншыя падставы.

Айцец Іакаў Садоўскі ў адным з рапартаў епархіяльнаму начальству ў 1899 г. ўказваў, што «са­мое положение местечка, будучи в гнезде католицизма – среди окружа­ющего его немалого числа р[имско]-к[атолических] костелов, большею частию каменных, среди еврейства — с двумя вновь выстроенными после пожара синагогами в самом местеч­ке, величие Православия заставляет желать и храма православного более приличного». Аднак спадзяванням на новую мураваную царкву не наканавана было спраўдзіцца. Прычынай стала беднасць прыхода. Ды і пабачыць новую царкву а. Іакаву не давялося – яна стала клопатам ужо яго пераемнікаў па пастырскім служэнні – святароў а. Паўла Кульчыцкага і а. Усевалада Самковіча.

13 чэрвеня 1902 г. пацярпелы прыход наведаў Праасвяшчэнны Міхаіл (Цемнарусаў) епіскап Мінскі і Тураўскі. У Плешчаніцах Уладыка ўзначаліў хрэсны ход і адслужыў малебен. (14)

Цяжкімі для праваслаўнага люду былі гэтыя гады. У 1906 г. у рапарце  а. благачыннаму  святар  Павел Кульчыцкі са скрухай і болем паведамляў: «Имеющаяся маленькая временная церковь не вмещает и деся­той части желающих молиться в ней. Большая часть прихожан принуждена стоять на дворе около церкви и хоро­шо, если погода благоприятная, а в про­тивном случае – беда. Богомольцы от церкви убегают в дома евреев в местеч­ке, чтобы обогреться, да и остаются там всю церковную службу. Католики, которых в Плешеницком приходе много и которые в 7 верстах от Плещениц в м. Околове имеют заново-отделанный и украшенный костел (деревянный), всеми   средствами   стараются   совратить православных в латинство. Доходит до того, что они запугивают православных прихожан тем, что их на постройку новой церкви обдерут, а если они перейдут в католичество (что теперь будто бы позволено), то с них не будут брать ничего; и други­ми подобными баснями стараются за­влечь простой мало развитой народ в католичество».

Толькі ў 1906 г., пасля таго, як мясцовая памешчыца графіня Тышкевіч ахвяравала на будаўніцтва хра­ма 1000 сасновых дрэў з уласнага лесу, справа вельмі актыўна пачала рухацца наперад. На месцы папярэдняга, знішчанага пажарам храма, нягледзячы на ярасны супраціў і інтрыгі мясцовага яўрэйскага кагала і пракаталіцкі настроенага кіраўніцтва Плешчаніцкай воласці, на вачах вырастала новая вялікая драўляная царква.

Нарэшце, намаганнямі прыхаджан, у 1907 г. у Плешчаніцах завяршаецца будаўніцтва новай драўлянай трох’яруснай царквы на каменным падмурку з дзвума званіцамі на фронце. Царква была акуратна ашалявана і афарбована, мела тры ўваходы, 40 акон рознага памеру, размешчаных у тры ярусы. Вонкавы бок храма быў батата ўпрыгожаны дэкаратыўнай разьбою. Як было сказана ў акце прыёмкі царкоўнага будынку 30 лістапада 1907 г., «все работы выполнены весьма прочно и благовидно и отличаются особым изя­ществом» (15).

Новы храм быў асвечаны ў гонар св. Архістраціга Міхаіла. Царкоўнае будаўніцтва ў прыходзе працягнулася ў 1910-1912 гг., калі ў глухі куток прыхода, на могілкі вёскі Задворнікі была перавезена з Плешчаніц часовая (збудаваная ў 1897 г.) цэркаўка. Тут, дзе каля трох соцень праваслаўных сялян адчувалі вострую патрэбу ў сваім храме, пачалося новае жьщцё святыні. Царква была асвечана ў гонар прарока Божага Іллі. (16) Дарэчы, да 1890 г. у Задворніках існавала Свята-Мікалаеўская драўляная цэркаўка, у якой да 1885 г. яшчэ адпраўляліся набажэнствы.

20 травеня 1914 г. плешчанінкія прыхаджане зноў урачыста сустракалі свайго архіпастыра. У гэты дзень Бажэственную літургію ў іх храме адслужыў епіскап Мінскі і Тураўскі Мітрафан (Краснапольскі), будучы свяшчэннамучанік (пам. 6.7.1919 г.).

Бедствы і разбурэнні, якія прынеслі на нашую зямлю рэвалюцыя, грамадзянская вайна, польская акупацыя 1919-1920 гг., вельмі адчувальна і непасрэдна датыкнуліся Плешчаніцкай царквы. Дакумент 1925 г. паведамляе, што драўляная, крытая гонтай царкоўная будыніна ў 1920 г. была «внутри и снаружи сильно повреждена снаряда­ми от военных действий и требует капитального ремонта». Указваецца, між іншым, што «иконостас с завесою весь испорчен снарядами», «икона на горнем месте повреждена снаряда­ми», «икона Серафима Саровского с киотом повреждена». (17)

У даведцы Каменскага с/с ад 10 ліпеня 1930 г упамінаецца як прыпісная да Плешчаніцкай царквы Задворніцкая царква. (18)

У 1930-я гады Плешчаніцкая цар­ква, як і ўсе іншыя ў акрузе (і па ўсёй Беларусі) была зачынена безбожнымі ўладамі. Сказаць дакладна, калі гэта адбылося, цяпер немагчыма з-за адсутнасці дакументальных крыніц. Пасля закрыцця святое месца выкарыстоўвалася як склад збожжа, а ў 1941 г. храм св. Архістраціга Міхаіла згарэў. (19)

Трагічна і, на жаль, тыпова склаліся лёсы Плешчаніцкіх свяшчэннаслужыцеляў міжваеннага перыяду. Настаяцель прыхода ў 1909-1922 гг. а. Іаан Бруякін, бу­дучы свяшчэннікам Бортнікаўскай царквы Бабруйскага раёну быў у 1935 г. рэпрэсіраван і па ўсёй верагоднасці загінуў. (20) Протаіерэй Іаан Неслухоўскі, па успамінах старажылаў, быў забіты ў сваім даму недзе на пачатку трыццатых гадоў. Протадыякан Пётр Мархель разам з матушкай Еленай і дзеткамі на мяжы 1920-1930 гг. быў высланы з БССР. На новым месцы а. Пётр працаваў вартаўніком скотнага двара і загінуў ад рук злодзеяў падчас на­паду на ферму. (21)

У пасляваенны перыяд праваслаўны прыход у Плешчаніцах, нягледзячы на добра вядомыя цяжкасці існавання Царквы Хрыстовай у атэістычнай дзяржаве, быў адкрыты зноў у 1948 г. і з гэтага часу іменуецца Свята-Петра-Паўлаўскім. Яго першым настаяцелем указам мітрапаліта Мінскага і Беларускага Піцірыма (Свірыдава) ад 3 травеня 1948 г. быў прызначаны свяшчэннік Крайскага прыхода Міхаіл Парфенавіч Саболька. Адначасова Крайскі прыход стаў (да 16 лістапада 1954 г.) прыпісным да Плешчаніцкага.

Хрушчоўскія ганенні 1950-1960 гг., як вядома, мелі сваёй мэтай поўную ліквідацыю ўсялякай рзлігіёзнасці у Савецкім Саюзе. Стаўленне дзяржавы да Царквы зноў стала насіць яўна рэпрэсіўны характар. Паўсюдна зачыняліся храмы і ліквідаваліся суполкі веруючых грамадзян (прыходы). Не абмінула хваля ганенняў і Плешчаніцы. 29 чэрвеня 1960 г. у веруючых жыхароў Плешчаніц быў забраны ўладамі малітоўны дом. Пасля пераводу з Плешчаніц у ліпені 1962 г. протаіерэя Уладзіміра Емельянавіча Жыткоўскага, новы настаяцель прызначаны сюды не быў. Ужо ў жніўні 1962 г. указам архіепіскапа Мінскага і Беларускага Варлаама (Барысевіча) Плешчаніцкі Свята-Петра-Паўлаўскі прыход быў далучаны да Лагойскага, а 2 лістапада 1962 г. пазбаўлены рэгістрацыі, гэта значыць фактычна ліквідаваны.

 

Крыніцы:

1. Нацыянальны Пстарычны Архіў Беларусі. Ф. 136 воп. 1 спр. 41235.

2.      НГАБ. Ф. 136 воп. 1 спр. 41254.

3.      Літоўскі Дзяржаўны Пстарычны Архіў. Ф. 634 воп. 3 спр. 267.

4. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1847.

5.      НГАБ. Ф. 136 воп.1 спр. 36633.

6.      НГАБ. Ф. 136 воп.1 спр. 42562.

7.      НГАБ. Ф. 136 воп.1 спр. 40771.

8.      НГАБ. Ф. 136 воп.1 спр. 29232.

9.      НГАБ. Ф. 136 воп.1 спр. 40934

10. Минские епархиальные ведомос­ти. 1875, №?? С514.

11. Минские епархиальные ведомос­ти. 1887, №?? С. 108.

Минские епархиальные ведомос­ти. 1897, №14. С. 325.

13.  НГАБ. Ф. 136 воп. 1 спр. 41104.

14.  Минские епархиальные ведомос­ти. 1902, №11. С.222.

15.  НГАБ. Ф. 136 воп. 1 спр. 36633.

16.  НГАБ. Ф. 136 воп. 1 спр. 41151.

17.  Дзяржаўны Архіў Мінскай воб-ласці. Ф. 5 воп. 1 спр. 30.

18.  Дзяржаўны Архіў Мінскай воб-ласці. Ф. 14 воп. 1 спр. 55.

19.  Памяць. Лагойскі раён. Кн. 2. Мн., 2004. С. 382.

20.  Синодик за веру и Церковь Христову пострадавших в Минской епархии (1918-1951) годы. Сост. свящ. Феодор Кривонос. С. 86.

21. Па ўспамінах Т.М. Залуцкай (дзяв. Саболька), дачкі свяшчэнніка Міхаіла Парфенавіча Саболькі.

 

 

Крыніца: Святар Дзянісій Снытко Гісторыя адной царквы. Свята-Петра-Паўлаўскі прыход у г.п. Плешчаніцы. / Минские епархиальные ведомости. №3. 2007. С. 72-77.

Про Плещеницкий врачебный участок и медицинское обслуживание населения в 1912 году

Достаточно показательны медицинские отчеты по врачебным участкам Борисовского уезда за 1912 г. В отчете о состоянии здравоохранения по Логойскому участку за 1912 г. численность насе­ления Гайно-Слободской волости оценена пример­но в 14 тыс. жителей [1]. В середине отчетного года эта волость передана в состав вновь образованного Плещеницкого врачебного участка [2]. Общее население трех составивших его волостей (Гайно-Слободской, Мильчанской и Плещеницкой) указано в 33  тысяч человек.  На  весь  участок  приходились один врач (в местечке Плещеницы), одна акушерка (там же) и три фельдшера (из них один – в Гайно-Слободской волости). Участковая больница в Плещеницах имела 6 коек. За полгода в ней лечились 66 чело­век. Амбулаторно услугами врача воспользова­лись 3279 человек, услугами фельдшеров – 9090, в порядке частной практики врач обслуживал еще 320 человек, фельдшеры – 14. Из учтенных 12703 случаев заболеваний самую значительную группу составляли болезни органов пищеварения – 3299, или около 26% (из них 2820 случаев определены как желудочно-кишечный катар, еще 729 соста­вили болезни полости рта и зева). Второе место занимали незаразные болезни органов дыхания – 1970 случаев (15,5%), в том числе воспаления ды­хательных путей – 1443. К ним примыкали такие инфекционные заболевания, как грипп (653 слу­чая, или 5,1%) и крупозная пневмония (253, или 2%). Достаточно распространенными заболевания­ми были истерия и невралгия – 504 случая (4%), чесотка – 469 (3,7%), анемия, или бледная не­мочь, – 418 (3,3%).

Приведенную выше статистику можно сравнить с факторами смертности, отраженными в метри­ческих книгах Кореньского костела за 1820-е – 1840-е гг. Конечно, данные не вполне сопоставимы между собой. В одном случае речь идет о смер­тельных исходах за много лет, а в другом – об общей заболеваемости, повлекшей обращение за медицинской помощью в течение 6 месяцев. Тем не менее некоторые выводы сделать можно. К на­чалу XX в. явно отступили наиболее грозные ин­фекции, бывшие ранее главными причинами дет­ской смертности: оспа, скарлатина, дифтерия, корь. Две первые вообще не зарегистрированы за полу­годие среди 33-тысячной выборки. На корь при­шлось всего 44 случая, на дифтерию – 17. Прав­да,   относительно распространенными   оставались коклюш (116 случаев, 0,9%) и лихорадка (295, или 2,3%). Заболеваний брюшным тифом зарегистри­ровано 31, сыпным тифом – 17.

 

 

Источник: Носевич В.Л. Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе. Минск: Технология. 2004. 350 с. – С. 236-237

Использованные источники:

 

1.      НИАБ. Ф. 299. Оп. 3. Ед. хр. 1444.

2.      НИАБ. Ф. 299. Оп. 3. Ед. хр. 1443.

Идея создания курорта "Плещеницы"

Плещеницы – особый край для развития агро- и экотуризма, а также для ностальгического и исторического туризма. Это край не тронутый не только серьезным промышленным развитием, но даже не тронутый интенсивным ведением сельского хозяйства (здесь не развито, например, в сильной степени животноводство), так как не хватает лугов из-за того, что сохранились девственно чистые леса.

Дело в том, что так сложилось, что сначала Плещеницкий край находился на краю Виленского края, а сейчас он находится на краю Минской области. Находясь в удалении от крупных городов и оставаясь по сути периферией или провинцией, но в то же время – в центре Беларуси, он сумел сохранить свою самобытность и неповторимость. Кроме того, Плещеницкий край имеет уникальный ландшафт: он располагается на концевой морене ледника, который пришел сюда из Скандинавии 60 тысяч лет назад, принес с собой груды песка, глины, камней, остановился здесь и растаял 10 тысяч лет назад, оставив все это лежать здесь. Этот ледник сформировал здесь необычайно красивый моренный ландшафт, но и стал причиной происхождения довольно бедных песчаных и песчано-глинистых почв. На этих песках сложно вести высокоэффективное сельское хозяйство, так как они требуют внесения большого объема удобрений, но на них – хорошо и быстро растут хвойные леса. В современных условиях сами природно-климатические и почвенные условия подталкивают этот регион к постепенной смене специализации – от сельского и лесного хозяйства – к развитию агро- и экотуризма. А наличие богатого историко-культурного наследия Плещенщины еще и к развитию ностальгического и исторического туризма.

Плещеницы и их окрестности в отличие, например от Борисова и Логойска, лежат на нарочано-вилейской равнине. Местные речки здесь в большинстве своем текут в Балтийское море. До того момента пока Вильно не оказалось отрезанным от Беларуси, Плещеницы и другие населенные пункты этого региона развивали свои экономические и торговые связи преимущественно как раз в северо-западном направлении. Многие века Плещеницы формировали единый микрорегион с такими населенными пунктами как – Вилейка, Долгиново, и в меньшей степени – с Борисовом и Логойском. Отдельные северо-западные и западные части территории нынешнего Логойского района (которые ранее входили в состав Плещеницкого района) – это и вовсе бывшие земли Вилейского повета. До октябрьской революции, на протяжении многих веков по местным рекам Двиноса и Вилия местная промышленность сплавляла свои товары преимущественно в порт Клайпеда, а также по сухопутному Долгиновскому тракту, который являлся участком более важного торгового тракта – Борисов-Вильно (товары отгружались с Плещеницкой пристани на реке Двиноса, а также с Череповской пристани на той же реке). Только после того, как Беларусь была разделена на Западную Беларусь, которая вошла в Польшу, и Советскую Беларусь, которая вошла в Советский Союз, и то только в 1930-х годах была заасфальтирована дорога Плещеницы-Логойск, которая стала в экономическом плане играть наиважнейшее значение для этого края.

Даже в советское время (1977-1989 гг.) г.п. Плещеницы, вместе с г. Вилейка и деревнями Илья и Долгиново, были включены и относились к зоне отдыха республиканского значения – «Вилейка». Северная часть Логойского района (особенно северо-западная), которая собственно и представляет собой Плещеницкий край (территория бывшего Плещеницкого района и частично Плещеницкой волости), больше по своим историческим характристикам тяготеет к Западной Беларуси в лице Виленщины, нежели к Центральной Беларуси в лице Минщины. Еще точнее было бы сказать, что Плещеницкий край – это своеобразная переходная территория между Западной и Центральной Беларусью, которая унаследовала черты как одной части нашей страны, так и другой; не случайно, даже в географическом плане, значительная часть Плещеницкой земли располагается на так называемой Плещеницкой возвышенности Белорусской гряды, которая служит разделом между водосборниками Балтийского и Черного морей.

Удивительная вещь, но прошло более 40 лет, а жители г.п. Плещеницы переживают с причины утраты их населенным пунктом статуса районного центра. Многие местные исследователи отмечают, что Плещеницкая земля и после объединения в 1962 году двух районов (Плещеницкого и Логойского – в один Логойский район) продолжает чем-то неуловимо отличаться от остальной Логойщины. Корни этих едва заметных сегодня культурно-ментальных отличий лежат в историческом тяготении к разным регионам. Так, Плещеницкая земля несколько столетий была частью Виленского края (пусть и его окраинной частью), а Логойщина почти всегда была частью Минщины.

Помимо исторических, экономических и культурных отличий (даже, например, религиозных – потому что здесь гораздо в большей степени были и остаются сильны традиции католичества) Плещеницкий край заметно отличается от соседних регионов и в своих ландшафтных характеристиках. Эти отличия заметны, например, от того же Логойска с его горнолыжными курортами и ландшафтом, который называют Белорусской Швейцарией (или Логойской Швейцарией).

Таким образом, г.п. Плещеницы и его окрестности имеют свои отличительные характеристики, которые позволяют их выделить в отдельный курорт. Так, Плещеницкий курорт – это прежде всего лесной курорт, своеобразная партизанская лесная зона, проживание, тесно связанное с лесом, с природой, можно сказать, – жизнь в лесу или около него. Трудно представить, что развитие пойдет так, что здесь в будущем появятся горнолыжные спусковые трассы или крупные дома отдыха, так как местные холмы здесь уже не так высоки, как возле Логойска.

Но зато, здесь могут появиться многочисленные небольшие базы отдыха, типо таких, какие уже имеют место, например, – на озере Бурые, на Плещеницком водохранилище, расположенные непосредственно на берегу этих водоемов, окруженных со всех сторон лесом. Таких баз отдыха, подобных этим, как на берегах водоемов, так и размещенных неподалеку непосредственно в лесном массиве, должно в будущем появиться десятки и сотни. К ним могут добавиться многочисленные агроусадьбы в деревнях, которые также, как правило, со всех сторон окружены лесом. Все это сегодня и позиционируется – пока только в народе, но со временем может быть узаконено и на государственном официальном уровне, – как Курорт Плещеницы.

Таким образом, курорт «Плещеницы» – это, прежде всего, лесной курорт. Это безопасный отдых в девственно чистом лесу. Питание – белорусская кухня. Рядом многочисленные озера (где водятся раки, что служит признаком их чистоты), реки и речки. Рыбалка, катание на лодках. Лесная охота. Велосипедные, конные, пешие прогулки по лесным тропам. Сбор ягод и грибов. Экскурсии по Плещеницкой земле, окутанной поверьями и преданиями, как самостоятельные, так и с привлечением гидов.

 

 

Автор: В.А. Акулич

Примечание. Материал публикуется с целью обсуждения. Свои замечания и предложения высылайте на e-mail:Ul.Akulich(собачка)tut.by(вместо собачки - значок @)

 

 

{jlvkcomments-off}

Легенда 1. Аб паходжанні назвы гарадскога пасёлка Плешчаніцы

 

Непадалёку ад вёскі біла з зямлі крынічка. Такая чысцюткая і халодная ў ёй была вада, што калі пап’еш, то ажно зубы ломіць, здаецца, што дух зойдзецца ў грудзях. Людзі зрабілі дубовы зруб і паставілі яго на крынічку, каб яна ніколі не засмечвалася ды пяском не зацярушвалася. Глядзелі за ёю, нібы за жывой істотай якой. Сцвярджалі нават, што такая пашана да крынічкі засталася з яшчэ даўнейшых часоў, калі продкі тых вяскоўцаў пакланяліся вадзе і абагаўлялі яе.

Непадалёку ад зруба таго рос прыгажун-дуб і некалькі таўшчэразных ды агромністых вербаў, якія, здавалася, ажно неба сіняе і сонца яркае сваімі разгалістымі кронамі закрывалі. Летам сонейка смаліць-пячэ, а ў цянёчку тым зусім іншае жыццё.

Да крынічкі прыходзілі і маладыя людзі, і старыя. Малых усё павучалі, каб нічога благога тут не удумалі зрабіць. Так стагоддзі праходзілі. Усё добра было, як і мае быць. Ды усё ж здарылася бяда аднаго разу.

У вёсцы той жыла дзяўчына-прыгажуня. Хто яе ведае, як яе звалі, але мне дзядуля казаў, што Юляй. Працавітая дзяўчына вырасла, надта прывабная. Вясёлая ў меру і гэткая ж спакойная, калі трэба. Ветлівая да людзей, ніколі міма не праходзіла, каб не папытацца пра здароўе ў старэйшага ці не дапамагчы, як убачыць, што нешта не атрымліваецца або цяжкавата аднаму спраўляцца. Таму і яе паважалі, таксама спагадліва адносіліся. Зайздросцілі тым бацькам, якія такую дачку выгадавалі. Калі дзе збіраліся пасядзець старэйшыя, то толькі і чуваць было!

— Што табе, Вольга (маці Юльчына), хіба ж табе на лёс скардзіцца? Такую дачку выгадавала, на зайздрасць іншым. Не прагуляе ніколі, не адстане ў працы, а як у танок стане ці песню запяе, то, здаецца, ля яе адной і прастаяў бы, слухаючы ды наглядаючы. Што ўжо і казаць…

— Ды я, жанчынкі, нічога такога і не гавару,— мовіла ціхенька ў адказ маці, а ў самой сэрца ў грудзях тухкала ад радасці.

Калі Юльцы мінула семнаццаць вёснаў, яна ўжо гэтак расцвіла, што і сказаць цяжка. Бацька часам выходзіў на падворак і глядзеў на гэткую ж прыгожую рабіну, якая расла пад самым акном. Яе ён пасадзіў у той дзень, калі нарадзілася Юлька. I вось цяпер яны прыгажэлі разам. Быў бы сын — рос бы на месцы рабінкі дубок, такі ўжо старадаўні звычай вёўся. Стаяў ён, глядзеў колькі хвілін, і сэрца пачынала часта біцца, бо разумеў гаспадар, што недалёка той час, калі пастукаюцца ў дзверы сваты і… павязуць з ягонага падворка адзіную дачку. Сымон нават уявіць сабе не мог, як ён будзе без Юлькі, на каго хата застанецца…

Ды стараўся гнаць ад сябе прэч гэткія думкі, спадзеючыся, што яшчэ год-два прабудзе з імі іхняя ўцеха.

Каб жа так адбылося, як бацьку думалася. Толькі наадварот здарылася. Ліха-бяда прыйшла ў хуткім часе.

Аднаго разу пайшла Юлька з матуляй жыта жаць на далёкую ніву. Памкнуўся было з імі і бацька, коніка ўжо запрог, але ў апошні момант прыспела нейкая тэрміновая праца ў іншым месцы, і ён павінен быў застацца дома, каб паехаць туды крыху пазней. Жнейкі пайшлі самі. Спявалі-заліваліся, толькі водгулле-рэха па наваколлі ляцела ды віталася з лясамі-пералескамі, з лугамі-мурагамі, з жытнёвымі палямі. Галасы абедзьве мелі непаўторныя, што тыя птушкі паднябесныя спявалі. А чаму ім і не спяваць было, калі жыццё на радасць ішло, калі ўсё добра атрымлівалася?

Зайшлі яны на ніву, памаліліся, і за працу ўзяліся. Спяваць любілі, а працаваць яшчэ лепей умелі. Як возьмуцца ўдваіх, то за дзень гэтулькі зробяць, што і пяць жнеек за імі не паспеюць. Гэта вам не спяваць, а жыта жаць. А маці з дачкою працуюць, працуюць, а потым заспяваюць. Ды ўжо не вясёлую, не жартоўную зацягнуць, а жніўную песню, гэткую ж тужлівую і сум¬ную, як і беспрасветнае сялянскае жыццё, што кожны дзень можа прынесці самыя нечаканыя навіны. Добра дачцы ў сваёй сям’і, са сваімі роднымі, а прыйдзе час, і трэба будзе пакінуць родную хаціну. Каб жа ведаў, да каго трапіш, то, можа, і не надта перажываў бы, але ж людзі самыя розныя бываюць. Нярэдка ставалася, што маладая жанчына не вытрымлівала здзекаў і канчала жыццё самагубствам. То тут, то там распавядалі пра такія здарэнні. Таму і песня зараз лілася не надта жыццярадасная.

— Чаго, дачушка, засумавала? — запыталася маці, калі скончылі песню.

— А нешта на душы самотна стала. Нязвычна. Чаго — і сама не ведаю. Даўней такога не здаралася.

— Не ўбівайся, Юлечка. Не трэба гэтак перажываць. Рана табе яшчэ. Пажывеш з намі пару гадочкаў, парадуешся жыццю. Не ўсім дрэнныя хлопцы трапляюцца, не ўсім замужам дрэнна. Гэта толькі ў песні так, а на самай справе ўсё іначай бывае.

— Хто ж яго, матулечка, ведае, — са скрухай у голасе прамовіла маладая жнейка, — а раптам і мне не пашанцуе…

— Тут толькі воля лесу. Будзем спадзявацца на лепшае.

Пагаманілі гэтак і далей працуюць. Потым і полудзень прыспеў. Схаваліся пад бярозкаю ў цень і перакусваюць тым, што ўзялі. Тут Юлька нечага ўсхадзілася і кажа:

— Мамачка, а можна я збегаю, пакуль час ёсць, да святой крыніцы?

— Чаго гэта табе туды, Юлька, захацелася?

— Ды я хутка збегаю. Пакуль вы адпачываць будзеце, то я і абярнуся. Толькі на пару хвілін. Туды дабягу, вадзіцы сцюдзёнай пап’ю і адразу ж назад.

— Ды ты лепей побач са мною паляжы, адпачні крыху, вады ж мы з сабой прынеслі. Да вечара яшчэ далека, намучышся…

— Я хуценька, матулечка.

— Ды ўжо ж збегай. Толькі надта не ляці, бо і так шкада цябе, ні хвілінкі не адпачнеш…

Маці прылягла, каб адпачыць хоць якіх з паўгадзінкі, а дачка паімчала да крыніцы. Ведама, маладыя ногі — не тое, што старыя, і нейкая там вярста для іх не адлегласць. Праз колькі хвілін Юлька сядзела ўжо ля дубовага зрубчыка, праз які цурчэла-звінела чысцюткая вада. Спачатку напілася, а потым сцішылася і задумалася аб нечым сваім, патаемным. I не пачула, як да крынічкі падкраўся вершнік. А ён пад’ехаў з нейкай сваей мэтай, можа, хацеў вады напіцца, а можа, паглядзець, ці няма паблізу людзей, і напаіць свайго каня. Але калі ўбачыў дзяўчыну, то падкраўся і пачаў назіраць. Так доўга і стаяў бы, каб конь не фыркнуў. Усхапілася ад нечаканасці Юлька.

— Хто тут?

— Не палохайся, дзяўчына, не палохайся. Нічога ліхога табе рабіць я не збіраюся, – прамовіў вершнік.

А сам як убачыў тварык прыгажуні, то і язык праглынуў. Глядзіць не мігаючы, дый годзе.

Дзяўчына крыху супакоілася і пачала таксама яго разглядваць. Перад ёю быў не проста вершнік, а багата апрануты паніч. «Што ж гэта ён на мяне так вылупіўся?» — падумала Юлька і голасна засмяялася. Засмяяўся і паніч. Заўважыўшы, што дзяўчына ўжо не баіцца яго, ён накіраваў коніка бліжэй. Юлька адступіла крокаў пару назад і занепакоена запыталася:

— Гэта яшчэ што такое? Мне трэба бегчы, бо матуля зачакалася на ніве. Я паабяцала вярнуцца праз паўгадзіны. Збожжа жаць трэба, такое надвор’е добрае стаіць, а то яшчэ дождж ліне ці віхура якая ўсходзіцца…

— Не палохайся, не палохайся, прыгажуня. Нічога благога я не збіраюся рабіць, — паўтарыў незнаёмец. — Скажы толькі, як цябе завуць?

— А гэта навошта?

— Ну-у-у…

— Юлька мяне завуць, — крыкнула дзяўчына і лупянула ад крынічкі так, што ажно пяткі замільгацелі пад сонейкам.

— Я буду вечарам цябе чакаць тут, Юлька! — данеслася ззаду.

Прыгажуня прыпынілася, а потым яшчэ хутчэй паімчала да нівы, баючыся, што не паспее ў час.

Да самага вечара працавалі-шчыравалі жнейкі. Калі пайшлі дамоў, матуля зноў зацягнула песню. Але Юлька не падтрымала, яна ўсё паглядала ў той бок, дзе знаходзілася крынічка. Маці даспявала сама і пачала іншую, а дачка ізноў маўчала. Тады яна спытала:

— Што гэта з табою, дачушка, робіцца? Чаму не спяваеш? Можа надта стамілася, і сілы нестае, каб голас падаць, ці якая іншая прычына? Скажы, не хавай ад мяне.

— Ды не, матуля, усё добра. Усё добра. Дамоў хутчэй хочацца, бо адчуваю сябе не вельмі добра…

— Тады зразумела, тады і я не буду песні гарлаць. Пайшлі хутчэй, бацька, відаць, ужо нас там зачакаўся. Пайшлі, мая дачушка, мая памочніца.

I стомленыя жнейкі прыбавілі кроку. Бацька сапраўды чакаў іх. Ён дагледзеў усю гаспадарку, наварыў есці і нервова хадзіў па падворку.

Убачыўшы жонку і дачку, сярдзіта запытаўся:

— Ці то вы ўжо там і начаваць збіраліся? Ці то вам ужо і вячэра не трэба? Ужо прыцемкі на дварэ, а іх няма і няма… Хіба ж так можна, маці, дачку таміць дый самой так доўга шчыраваць? А адпачываць вы калі думаеце? Ці ж летняя ночка такая доўгая, як зімовая? Не паспееце вачэй заплюшчыць, а трэція пеўні праспяваюць, і ўставаць трэба будзе.

— Не сварыся, мужу, не сварыся. Мы болей не будзем так позна працаваць. Толькі супакойся і не крычы на нас, бо нешта Юлька сябе сёння блага адчувае.

— Што здарылася, дачушка? — адразу забыўшыся на сваю злосць, звярнуўся да Юлькі бацька. — Можа захварэла, ці перапрацавалася?

— Ды не, тата, мама пажартавала. Усё са мною добра. Засумавала крышку, вось і ўсё. А так усё добра. Не перажывайце.

Перакусілі ў прыцемках і пачалі спаць збірацца. Тут Юлька зноў здзівіла сваіх бацькоў.

— Можна я на пару хвілін да сяброўкі збегаю? Я хуценька. Пару хвілін пабуду і прыбягу. Нешта пабачыцца захацелася…

Бацькі пераглянуліся паміж сабою, і маці прамовіла:

— Дачушка, позна ж ужо. I так стамілася. Ляж ды паспі, а заўтра спецыяльна раней прыйдзем, тады і збегаеш.

— Я толькі на пару хвілін. Усяго на пару — і назад.

— Ну, то бяжы, раз ужо так трэба, толькі доўга не хадзі, бо і час позні, і мала што можа здарыцца…

Юлька выбегла з хаціны. Але пакіравала не да сяброўкі на суседні хутар, а да крынічкі, ля якой днём напаткала прыгожага паніча. Бяжыць, а сэрца стукае, кроў у скронях тахкае: «Не бяжы, не бяжы…» Хвілін праз колькі амаль даджгала. Тут ужо прыпынілася, перавяла дух і стала падкрадвацца цішком, цікава ж было даведацца, ці чакае той вершнік, ці не, а можа, толькі пасмяяўся і проста так крыкнуў тады наўздагон. Неўзабаве Юлька пачула, як фыркнуў конь. Не, не падмануў, прыехаў. Потым убачыла і самога паніча, які таропка хадзіў вакол зруба, бо, мабыць, даймалі і не давалі спакою шматлікія камары. Пастаяўшы колькі хвілін за бліжэйшым кустом, дзяўчына ўсё ж выйшла да крынічкі.

— Прыйшла, Юлька, а я думаў, што ўжо не будзе цябе. Я тут ужо, можа, гадзіны тры хаджу, цябе чакаю…

— Навошта было так рана прыходзіць? Мы ж працавалі дапазна…

— Не цярпелася цябе ўбачыць, прыгажуня.

— Так ужо і прыгажуня. Скажаце такое, ажно слухаць няёмка…

— Кажу тое, што бачу перад сабою.

Так, слова за слова, і пазнаёміліся бліжэй. Цяпер дзяўчына ведала, што паніча завуць Мсціславам і што ён служыць у багатага князя. А ў гэтых мясцінах апынуўся таму, што павінен быў нагледзець добрае месца для будучага ўмацаванага паселішча. Калі выканае загад свайго ўладара, то вернецца назад, у палац, а потым ужо прывядзе на прыгледжанае месца людзей, якія пачнуць узводзіць будынкі.

Пахадзілі колькі часу, і Юлька нясмела прагаварыла:

— Мсціслаў, мне трэба бегчы дамоў, бо бацькі хвалявацца будуць. Яны ж не лягуць спаць да тае пары, пакуль мяне дома не будзе.

— Чаго бегчы? Давай да мяне ў сядло сядай і конь, нібы віхура, дамчыць нас абодвух, а ля хутара і саскочыш…

— А можна?

— Канешне…

Ніколі, мабыць, не прасіў у думках Мсціслаў свайго каня, каб той не спяшаўся і ішоў павольна. Але на гэты раз поруч з ім сядзела самая прыгожая дзяўчына на зямлі. Ён адчуваў пах яе валасоў, датыкаўся да яе маладога і гарачага цела. Гэта ўсё ўзбуджала маладога і здаровага хлопца. Калі развітваліся, то вершнік зноў папрасіў дзяўчыну надвячоркам сустрэцца ля крынічкі, і тая згадзілася.

Так, з таго самага вечара, і пачалі кахацца Юлька з Мсціславам. Цяпер яны ўжо праседжвалі дзе-небудзь у ціхім месцы цэлыя ночы напралёт. Бацькі сталі дакараць дачку:

— Глядзі, дачушка, каб ліха якога не здарылася. Хлопцы ўсялякія сустракаюцца. Пажартуе з табой, насмяецца, а потым, зрабіўшы сваю справу, уцячэ. Як будзеш тады людзям у вочы глядзець? Добра, калі адну пакіне, а калі з дзіцём, што тады?..

— Кіньце вы дурное, родненькія, Мсціслаў зусім не такі. Не такі, я вам праўду гавару.

Прайшло колькі часу, і Юлька прывяла свайго суджанага дамоў. Бацькоў зараней папярэдзіла, таму тыя добра падрыхтаваліся да сустрэчы, і ўсё адбылося належным чынам. Тут юнак папрасіў у іх рукі дачкі. Павагаліся бацькі, павагаліся, але, заўважыўшы, як нецярпліва пацірала рукі дачка, з якім замілаваннем пазіраў на яе Мсціслаў, далі згоду. Паабяцаў малады паніч, што вяселле згуляюць і забярэ да сябе Юльку тады, калі прывядзе княжацкіх дружыннікаў ды людзей майстравых новае паселішча тут будаваць. Так і дамовіліся. А раніцай вершнік паскакаў у далё¬кую дарогу. Засумавала дзяўчына, пазіраючы ў той бок, куды ён пакіраваў. Бацькі суцяшалі яе, як маглі, казалі, што неўзабаве вернецца хлопец, але сэрца прыгажуні, відаць, адчувала небяспеку.

Аднойчы пачуўся выразны цокат капытоў. Юлька выскачыла з хаціны на падворак, але гэта быў не Мсціслаў, а здаравенны, барадаты дзядзька ў дарагой кальчузе.

— Ты Юлька? — запытаўся ён магутным басам.

— Так,— ледзьве дыхаючы, прамовіла тая.

— Сядай хутчэй да мяне ў сядло, паедзем на апошняе спатканне з Мсціславам…

— Чаму на апошняе?

Па дарозе давёў ёй дружыннік, што нейкія ліхія людзі, зусім непадалёку адсюль, зрабілі на іх засаду, і стралою быў цяжка паранены Мсціслаў. Адчуваў, мабыць, небарака, што доўга не працягне, таму надта прасіў, каб прывезлі да яго развітацца любую дзяўчыну і пахавалі непадалёку ад крынічкі, пад дубам, там, дзе першы раз напаткаў яе.

Калі вершнік прывёз Юльку да крынічкі, Мсціслаў ужо развітаўся з гэтым светам, і людзі капалі яму магілу. Загаласіла-заплакала прыгажуня, але ці ж ажывіш мёртвага.

Пахавалі Мсціслава пад дрэвам, а той жа ноччу, на галіне, павесілася дзяўчына. Яе таксама закапалі побач з любым. Калі маці стагнала-трызніла над магілай, то праклінала святую крынічку, бо менавіта яна бачыла першую сустрэчу маладых, менавіта яна была сведкай іх кахання:

— Ой, каб жа плёскалася, не заціхалаі Ой, каб жа ты сабе дарожкі роўнай не знала! Ой, каб жа ты назаўсёды плешчаніцай стала! Якое ж гора ты мне прынесла!

З таго часу новае паселішча, якое ўзвялі прыведзеныя Мсціславам людзі назвалі Плешчаніцы.

 

Крыніца: Міншчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў. / Склад., апрац. А.М. Ненадаўца. Мінск: Беларусь. 1998. 718 с. – С. 308-315

 

Легенда 2. Яшчэ адна легенда аб паходжанні назвы гарадскога пасёлка Плешчаніцы (а таксама аб паходжанні назвы ракі Дзвінаса).

 

Калі кінуць позірк на нашу шматвекавую гісторыю, то ці не ў кожнага з нас узнікне думка; менш за ўсё мы маем канкрэтнае ўяўленне пра сваё далёкае мінулае. З-за вечнай жыццёвай мітусні мы не ў стане асэнсаваць багатую нацыянальную спадчыну. Складваецца такое ўражанне, што нам гэта ўвогуле не патрэбна. I як жа памыляюцца тыя, хто выракаецца свайго роднага, спрадвечнага, хто не цэніць яго і ганьбуе. А варта звяртацца да гістарычнай памяці, каб уваскрасіць, узнавіць тое, што нядбайна закінута, незаслужана забыта.

Старажытны далёкі час – XII стагоддзе. Чым займаліся, як працавалі, як пацяшаліся людзі на землях, дзе жывём сёння мы? Звяртаюся менавіта да таго гістарычнага перыяду, бо ён быў асабліва адметным для Белай Русі. Не абышлі бурныя гістарычныя падзеі нашы землі, нашы гарады і вёскі.

Лагойшчына на той час уваходзіла ў склад Полацкай дзяржавы, княства, працягласць якога з поўначы на поўдзень дасягала 300 кіламетраў. У слаўным горадзе Полацку жыла тады князёўна, ігумення, але найперш вялікая асветніца — Ефрасіння, з роду легендарнага полацкага князя Усяслава-Чарадзея. Доўгі час пра яе не было згадак у школьных падручніках па гісторыі Беларусі, не было месца ў музейных экспазіцыях. Дзейнасць славутай палачанкі ацэньвалася аднабакова, з пазіцый «барацьбы з цемрашальствам і рэлігіяй».

Ефрасіння, як і яе сучаснікі Кірыла Тураўскі і Кляменці Смаляціч, набыла ў тую пару агульнаеўрапейскую вядомасць і значнасць. Яна пакінула пасля сябе глыбокую памяць у асяроддзі беларускага народа.

Легендай дайшла гэтая памяць і да нашага пакалення. Вядомы гістарычны факт — на прыканцы свайго жыцця вялікая асветніца Ефрасіння адправілася пешшу ў святы горад Іерусалім. Дарога яе пралягала і праз нашу Лагойшчыну. У адным паселішчы паломнікі, а з Ефрасінняй былі і яе сёстры Гардзіслава і Звеніслава, рашылі адпачыць. Селі каля прыгожай чыстай рэчкі. Да іх падыходзілі мясцовыя людзі, падносілі хлеб-соль. Нехта з паломнікаў адзначыў, што вада ў гэтай рэчцы светлая і празрыстая, нібы ў полацкай Дзвіне. У час таго адпачынку Ефрасіння і яе сёстры абмылі ў рачной вадзе свае накідкі-плашчаніцы.

У народзе ішлі добрыя чуткі аб паломніцтве полацкай князёўны. Усюды яе радасна сустракалі і віталі, жадалі лёгкай і шчаслівай дарогі. Паселішча дзе спынялася на адпачынак Ефрасіння са сваімі спадарожніцамі, пачалі называць Плешчаніцы, а рэчку тутэйшую — Дзвінасой.

 

Крыніца: Сідарэвіч М. Захавалася гісторыя ў легендах // Родны край, №31. 1996.

 

Легенда 3. Аб паходжанні назвы мястэчка Крайск

 

На месцы сённяшняй вёскі Крайск некалі стаяў на беразе прыгожы і надта вялікі горад Райск, а раку звалі Крашчанкай. Чаму так называлі? Таму, што, калі прыйшла новая вера ў гэтыя мясціны, людзей хрысцілі папы не крынічнай вадою, не калодзежнай, а заганялі сілай у рэчку і, калі адтуль выходзілі мокрыя тубыльцы, давалі ім новыя і пакуль яшчэ нязвыклыя імёны. Расказвалі, што цэлы тыдзень такое своеасаблівае хрышчэнне адбывалася. Некаторыя з сем’ямі ўцякалі ў новыя, яшчэ не заселеныя, мясціны і там жылі спакойна колькі дзесяткаў гадоў. Такіх непралазных і цяжкадаступных земляў было тады даволі многа. Народ сядзеў не гэтак густа, як сёння, на вярсту, а то і на сотню вёрстаў якая сям’я-другая. Тыдзень можна было ісці і жывой душы не напаткаць.

Што за жытка ў Райску была! I сёння нават можна пазайздросціць далёкім продкам, бо ў іх усяго ставала. Не трэба было надзвычай далёка хадзіць, каб мяса здабыць ці рыбы свежай прызапасіць, побач усё спажывалі. У рацэ рыбы ўсялякай вадзілася вялікае мноства, а ў лесе, адпаведна, — звяр’я. Таму і людзі жылі заможна. Займаліся рознымі рамёствамі, хлеб на зямлі вырошчвалі, палявалі ці рыбнай справай душу адводзілі. Дружныя былі, дапамагалі адзін аднаму, старэйшых паважалі, бо такая завядзёнка ў іх з даўніх стагоддзяў была. Вось за ўсё такое жыхары і гарадок свой Райскам празвалі. Сапраўды, жылі што ў тым раю!

Але ж не заўсёды ўсё гэтак гладка і прыдатна атрымліваецца, як хацелася б. Здарылася і ў іхняй мясціне ліха, ды такое, што і сказаць жудасна!

Тады ж войны ды бітвы ўсялякія значна часцей адбываліся, чым у нашыя гады. Вось зазлуецца які цар ці кароль на свайго суседа, ці падасца яму, што той яго неяк абразіў, і адразу, замест таго, каб неяк мірна дамовіцца, разысціся, ідзе на свайго зневажальніка вайною. Б’юцца войскі не дзень, не два, а месяцы, гады, а то, здаралася, і многія дзесяцігоддзі запар. Можаце сабе ўявіць, колькі людзей гінула ў такіх кровапралітных сутычках. Некаторыя мясціны на нашай зямлі пасля такой навалы на многія гады заста¬вался незаселенымі, бо жыхароў ці павынішчылі, ці ў палон павялі, ці яны самі, ад ворагаў уцякаючы, у іншы свет пайшлі. Рэдка які з мужчын тады сваёй смерцю паміраў — ці на полі бітвы галаву сваю складваў, ці ад ран канаў.

На той раз на гэтую зямлю прыйшло шведскае войска. Шматлікае яно было, добра ўзброенае. Ішлі шведы на Расею, хацелі яе землі заваяваць ды сабе нейкі прыбытак мець. Але не гэтак атрымалася, як яны ўсё задумалі, бо расейскі цар са сваім войскам чакаць на месцы не стаў, а насустрач выступіў. Вось дзе ўжо страшная калатнеча пачалася! Ваякам то што? Яны пастралялі, пакалолі штыкамі ці шаблямі памахалі і раз’ехаліся, каб забітых палічыць ды раны залізаць. А вось мужыкам даводзілася значна хужэй, бо на іх плечы і паборы ўсялякія валіліся, і пасевы дашчэнту вытоптвалі, і апошняе з гумнаў ды сусекаў забіралі. Галасілі жанчыны, пухлі дзеці, скрыпелі зу¬бамі тыя з мужчын, якія яшчэ заставаліся ў паселішчах. Ды што ты зробіш супраць сілы? Яна ж цябе, нібы салому тую віхор, змалоціць, нічога ад цябе не пакіне, ні следу, ні знаку!

Сутычкі паміж ворагамі часта здараліся, а буйныя бітвы — значна радзей. Але ўжо калі разгаралася такая, то рэкі станавіліся крывавымі, берагі касцямі густа пакрываліся, кустоўе паламанае заставалася, дрэвы пасечаныя, усё наваколле, адным словам, стагнала, а найболей, зноў-такі, людзі. Уявіце сабе толькі, як можна выжыць у такіх умовах.

Вось і ля Райска тады сышліся два вялізныя войскі. Стаялі насупраць адзін аднаго, усё зручны момант-выбіралі, не рашаўся хто-небудзь першым напасці. Ваяводы-цары ды каралі ў багата абстаўленых шатрах балявалі, а простыя воі пад адкрытым небам служ¬бу сваю неслі. Пасміхваліся начальнікі на добрым падпітку, што вораг не рашаецца пайсці наперад, выклікаць на двубой, памерацца сілай адзін на адзін. А на цвярозую галаву і ў думках такога не было. Ка¬му ж ахвота галаву за проста так скласці?

Але неяк расейскі цар усё ж вырашыў напасці на злыдняў. Сабраў вечарам сваіх найвышэйшых ваявод, не даў піць віна-гарэлкі, а звярнуўся з прамовай:

— Час прыспеў, мае воі, на ворага ісці. Заўтра з раніцы, памаліўшыся ды адзін з адным развітаўшыся, і пачнём. Заклікаю вас быць мужнымі. Ды ці вам пра такое казаць?.. Ці ж гэта мы першы раз на вайну выбраліся?.. Таму, толькі паклічуць трубы вайсковыя, адразу кідайцеся са сваімі палкамі на чужынцаў. Бач ты на іх, зямлі ім нашай захацелася… Добра яшчэ, што паспелі тут пераняць, а то пад самой Масквой затрымліваць давялося б. З раніцы яны нас чакаць не будуць, а мы ўдарым, парушым іхні спакой. Ды і людзі стаміліся чакаць. Усё зразумелі?

— Зразумелі, — дружна адказалі ваяводы.

Цар, гледзячы на іх, падумаў: «Вось каб заўтра вы гэтак адчайна ў бой ірваліся, як зараз перада мною кідаецеся навыперадкі. Думаеце, не ведаю, што жадаеце, каб кожнага з вас заўважыў і ўзнагародзіў?.. Ведаю добра я вашу тактыку. Перасядзіце дзе-небудзь ззаду ці ў якім кустоўі… Войска пераможа — то першымі з навінай прыбяжыце, а калі паразу атрымае — то ўцячы паспееце. Эх, былі б у мяне сапраўдныя ваяводы ці стаяў бы я тут гэтулькі часу, ці забіваў бы галаву думамі ўсялякімі?.. Але ж няма мне з чаго выбіраць, таму і гэтым радавацца даводзіцца…» Так толькі падумаў, а мовіў зусім адваротнае:

— Што ж, дзякую вам, мае верныя ваяводы, за баявы настрой! Спадзяюся, што і заўтра вы мяне ў крыўду не дасцё, не дапусціце, каб вораг нас адолеў! Пастаіце за айчыну галавой і целам!

— Пастаім, цар-бацюхна! — узвылі ашалелыя ад пахвалы военачальнікі.

— Тады кіруйце да палкоў і там парадак наводзьце. Ды толькі ж рабіце ўсё ціха і патаемна, каб вораг не пачуў, не пранюхаў, бо ягоныя віжы недзе непадалёку…

— Усё зробім надежным чынам, — запэўнілі ваяво¬ды, пакідаючы царскі шацёр.

Ноч для расейскага войска прайшла трывожна. Амаль ніхто не клаўся спаць, невядома ж было, ці заўтра застанешся жывым, ці грукнешся долу з рассечанай, нібы капусны качан, галавою. Старыя воі ляжалі з расплюшчанымі вачыма ды пра нешта ледзьве чутна гаварылі. Хто іх ведае, пра што. Можа, згадвалі даўнія бітвы, а можа, родных ці сяброў, якія ўжо даўным-даўно парылі косці ў зямельцы-маці пасля вось такіх жа баёў. Маладыя, асабліва тыя, хто першы раз збіраўся паказаць сваю сілу і моц ворагу, перашэптваліся таксама, але ў іх былі іншыя думкі: як бы вызначыцца, як бы сябе паказаць.

Сонейка нават і ўзысці не паспела, толькі-толькі золак акрэсліўся, як зараўлі баявыя трубы, закрычалі камандзіры ўсялякіх рангаў, і войска расейскае імкліва рушыла на шведаў. Правільна разлічыў цар. Тыя не чакалі нападу і спакойна сабе адпачывалі, як і ў ранейшыя дні. Пабеглі чужынцы ўцякаць, спрабавалі хавацца на першым часе, ды дзе ты прыткнешся, калі за плячыма адразу вырастаў бязлітасны вой і жыццё чарговага чалавека на гэтым перарывалася.

Многіх перабілі расейцы, пакуль шведы наладзілі нейкую больш-менш стройную абарону. А калі гэта ім удалося, вось тут і пачалася сапраўдная крывавая бітва-сеча. Гэтулькі народу сабралася ў адно месца, што коні не маглі размінуцца і тапталі ваяроў, а расей¬цы і [шведы], ухапіўшыся мёртвай хваткай, падалі на груды цел, у ручаіны крыві, і там гінулі.

Ужо полудзень прыспеў, а пераможца так і не выявіўся. Толькі бітва перамясцілася крыху ўбок ад таго месца, дзе пачалася. Расейскі цар са сваёй аховай кідаўся то ў адзін бок, то ў другі і імкнуўся падтрымаць людзей крыкамі ды парадамі. Toe ж самае рабіў і шведскі валадар. Ён таксама быў спрактыкаваным ваяром, не ўпершыню сустракаўся з ворагам. Расейскі цар стаў выглядваць военачальнікаў, якія павінны былі кіраваць боем, толькі іх нідзе не было бачна. Збылося тое, пра што ён думаў, калі з імі развітваўся: пахаваліся за спіны храбрыя на слова ваяводы. Узлаваўся не на жарт цар і закрычаў:

— Ахова! Прывядзіце да мяне хоць каго-небудзь з ваявод!

Тыя хуценька выканалі загад і прывалаклі не аднаго, а ажно пецярых. Не паспелі тыя і слова сказаць, як жыкнула шабля ў царскай руцэ, і галовы іхнія пакаціліся пад ногі.

— Гэта вам за тое, што мне хлусілі, што людзей сваіх кінулі!

Як убачылі іншыя, які лёс палахліўцаў ды здраднікаў чакае, то адчайна ў бой кінуліся. Разгарэлася сеча з новай сілай. Прыгожы некалі горад Райск, а цяпер ад яго засталіся толькі галавешкі, ажно сем разоў пераходзіў з рук у рукі. Людзей загінула столькі, што ад пралітай крыві пачала выходзіць з берагоў рака Крашчанка. Але перамогі ніхто так і не атрымаў у той раз. Разышліся войскі па сваіх землях, і на гэтым усё скончылася.

Быў знішчаны і горад Райск, засталася толькі адна, крайняя, вуліца. Адсюль нібы і пайшла назва самога мястэчка — Крайск.

А там, дзе пачыналася бітва, засталося ўрочышча Разанка, ад слова «рэзаць».

 

Крыніца: Міншчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў. / Склад., апрац. А.М. Ненадаўца. Мінск: Беларусь. 1998. 718 с. – C. 318-322

 

Легенда 4. Легенда аб утварэнні назвы вёскі Харошая

 

Адслужыўшы ў войску, вяртаўся адстаўны салдат у родныя мясціны. Ішоў куды вочы глядзелі, таму што на радзіме ў яго нікога не засталося — забраў мор бацькоў, родных і сваякоў. Такое даўней нярэдка здаралася, калі людзі цэлымі вёскамі выміралі, заставался толькі напаўразбураныя ды напаўгнілыя хаціны, гумны, хлявы, і ў іх — шкілеты. Дзе смерць прыспела гаспадароў, там і пападалі, там іх і пааб’ядалі растлусцелыя мышы ды пацукі. Жах, Божачка, каб ніколі такога і нідзе не паўтаралася!

Ото, звярнуў той салдат са знаёмай яшчэ з дзяцінства дарогі і далей паціху кіруе. Паглядвае па баках, дзе б прыпыніцца, дзе б застацца век векаваць. Майстрам ён быў адмысловым, на ўсе рукі, як гавораць у народзе: мог боты любыя зладзіць, кажух за адзін дзень пашыць, а калі ля саней ці ля брычкі завіхаўся, то такія ўжо рабіў, што вачэй не адарвеш, не налю¬буется на іх. Стаіш, і здаецца, што сані тыя зараз самі па сабе з месца сарвуцца і паімчаць, нібы віхура, то з гары, то пад гару. Кавальскай справай таксама выдатна валодаў былы ваяка. Молат ды абцугі ў руках трымаў упэўнена. Гэтым і карміўся ў сваёй доўгай і, як яму ўжо часам самому падавалася, бясконцай дарозе. Усё так і далей было б, каб не адзін выпадак.

А адбылося вось што.

Неяк ужо пад самы вечар убачыў адстаўны салдат хутар непадалёку ад гасцінца, па якім з самае раніцы шпацыраваў. Прыпыніўся на хвіліну і думае: «Дай зайду і пераначую тут, бо невядома яшчэ, ці хутка якая наступная вёска або хутар мне патрапяць». Звярнуў з дарогі і пакіраваў да хаціны, што стаяла не ля кустоўя, а ля здаравенных і высачэзных дрэваў. Пастукаў у хату і пачуў запытанне:

— Хто там? Чаго стукаеш? Заходзь, будзь ласкавы.

Зайшоў салдат у хату. Бачыць — за стадом сядзіць самотна старэнькі дзядулька. Сядзіць, бедалага, ды на вогнішча, якое на прыпечку гарыць, пазірае. Распавёў салдат, хто ён такі, ды па якой нагодзе ў гэтай мясціне з’явіўся. Выслухаў дзядулька ўважліва, змахнуў чамусьці слязу з даўно няголенай шчакі і прамовіў:

— Не хадзі, сынок, далей, заставайся ў мяне тут. Не вечны я. Ужо ледзьве па зямлі клыпаю. Памру хутка, адчуваю ўжо. Кожную ноч жонка-нябожчыца ды дзеткі мае, заўчасна свет пакінуўшыя, сняцца. Да сябе, мабыць, клічуць… Таму глядзі, не ідзі далёка, не трэба табе там шчасця-долі шукаць. Памру я, то толькі пахавай па-людску, а увесь мой нажытак сабе забірай. Няма мне каму яго пакідаць. Няхай табе застанецца. Адчуваю, што ты чалавек неблагі, такому не шкада нажытае адказаць. Паслухай мяне, сынок, не ідзі далей, не трэба. I мне будзе весялей на гэтай зямлі апошнія дні правесці. Добра?..

— Добра, — пагадзіўся салдат.

Пагаманілі яны яшчэ колькі хвілін, перакусілі, чым Бог пачаставаў, і спаць палеглі.

Дзядулька спаць, праўда, не мог, усё марыў пра нешта сваё, адвечнае, а салдат думаў, ці заставацца, ці, можа, ўсхапіўшыся, каб гаспадар не чуў, далей пайсці. Так да трэціх пеўняў і перакачаліся, а пасля іх у вёсцы раней ужо ніхто не спаў.

З тае раніцы застаўся ўсё ж на хутары, непадалёку ад гасцінца, салдат. Звалі яго Іван Харошы. Чутка пра тое, што чалавек ён трывалы ды майстравы, ды яшчэ на скрыпачцы іграць умее, хутка разнеслася па ўсіх навакольных хутарах і бліжэйшых вёсках. Цяпер завялося ў салдата шмат сяброў, якія яму ў многім дапамагалі, бо цяжка было аднаму, пасля столькіх гадоў службы, гаспадарку ўздымаць. Гэта ж вам не жартачкі, калі ўсё запушчана і даўно не даглядалася. Хто б ні ішоў, ні ехаў па бойкаму тракту, абавязкова на хутар да яго заязджаў пагаманіць-паразважаць з чалавекам, які многае пабачыў, бо па свету беламу яго жыццё бязлітасна пакідала, дый скрыпачку паслухаць многім даспадобы было. Якая ж душа музыкі ды песняў не ўспрымае? Толькі тая, якая ўжо нічога зразумець не можа, якой багацце сонца засціць.

Праўда, з таго часу, як завялося ў Івана мноства сяброў, з’явіліся ў яго і ворагі. Надта не падабалася ўсялякім панам-памешчыкам ды падпанкам розным, што тут, непадалёку, стаў жыць разумны чалавек, які і параіць што мог вяскоўцам, і заклікаць, разам сабрацца ў цяжкую хвіліну, каб усім, грамадою, небяспеку або навалу якую перажыць. Мала гэтага, часам падбіваў хлопцаў, каб не ішлі да якога вяльможнага гаспадара сена касіць, бо той плату нізкую прызначаў.

— За гэтыя капейкі, хлопцы, хай яму сабакі сена косяць, а мы да іх у памочнікі пойдзем! Пакруціцца пан — сам да нас прыбяжыць, калі сонца добра прысмаліць і часіна сенакосу пачне адыходзіць!

Рагочуць вяскоўцы, і, што самае дзіўнае, заўсёды так і атрымлівалася. Мінаў які тыдзень, і ляцеў войт людзей клікаць, прапануючы ўжо другую плату. Але салдат стрымліваў сялян:

— Не спяшайцеся надта, не спяшайцеся. Няхай

паскачуць, праз пару дзён мы ім будзем умовы дыктаваць…

Праз пару дзён ужо сам пан прыязджаў І слёзна да касцоў звяртаўся, каб выручылі, а за грашыма ды за іншым чым ён не пастаіць.

— Бачыце? А што я вам гаварыў? Цяпер з панам можна размаўляць і цану сваю выстаўляць. Усё будзе аплачана. Задарма спіну гнуць не давядзецца. А то раскрычаліся. Палохаюць, лаюцца, абражаюць. Не трэба забывацца і на тое, што мужыкі таксама людзі, і не абы-якога гарту…

Здаралася, што ў самы разгар сезонных работ Іван збіраў ладную арцель з гэткіх жа, як і сам, майстравітых вяскоўцаў і вёў іх то лес секчы ды плыты па рэках ганяць, а то па навакольных вёсках новыя хаты ставіць. Тады ўжо памешчыкам і ўвогуле спакойнага жыцця не было. Толькі што не так — сяляне цяпер ужо не маўчалі, не трывалі абразы:

— Не падабаецца, пане, то мы да Івана пойдзем. З ім працаваць станем. Там і адносіны, і плата зусім іншыя.

Вось і думай пасля такой заявы, што рабіць.

Іванаў гаспадар, дзядулька, сапраўды ў хуткім часе стаў цяжка хварэць і неўзабаве памёр. Пахаваў яго Іван Харошы з вялікай пашанай, як і абяцаў яму ў той першы вечар, калі яны сустрэліся. А сам ужо і пра жаніцьбу стаў думаць. Ведама ж, жыццё свайго патрабуе і нічога тут не папішаш, як ні спрабуй, як ні ўпірайся.

Дзяўчына, якую адстаўны салдат пакахаў, жыла з бацькамі тут жа, у вёсцы. Ведала яна пра пачуцці Івана, але не адважвалася сказаць сваё апошняе слова. Баялася не з нейкай там канкрэтнай прычыны, а з-за таго, што ўзрост-то ў яго ўжо быў паважаны. А салдат гэтак марыў, што ягоная каханка стане яму жонкай!

Дапамог адзін выпадак, дакладней кажучы, бяда. Неяк ноччу падкраліся панскія паслугачы да хаты Харошага і падпалілі яе з чатырох бакоў. Загарэўся стары і сухі будынак, нібы свечка. Адзінае, што паспеў гаспадар, — гэта сам выскачыць ды скрыпачку сваю вынесці пад пахай. Вылецеў праз акно, а на дварэ — крыкі, свіст, улюлюкание. Гэтак радаваліся-пацяшаліся панскія найміты з чалавечага гора. Радыя былі, што і яго дасталі. Не толькі ж яму з паноў насміхацца, няхай і салдату прыпячэ!

Ды толькі Харошы не разгубіўся, не спалохаўся, бо не з тых людзей ён быў. Падчас службы не тое што страх, але і смерць не раз побач насілася, і нічога, выжыў, а тут — усяго толькі пажар! Агледзеўся гаспадар і бачыць: набегла з вёскі шмат людзей, спрабуюць патушыць пажар, хату выратаваць. Ускінуў Іван сваю скрыпачку і, асветлены полымем, зайграў. Хата гарыць-палае, а Іван стаіць сабе пасярод двара ды грае на скрыпачцы, ды так весела, быццам у каго на вяселлі.

— Грай, грай, прыблуда, паглядзім, пад якім дахам ты сёння начаваць будзеш,— чуе салдат за спінай зласлівы голас.

А другі яму на падмогу кінуўся:

— Лепш ідзі адсюль, выбірайся з нашых мясцін, пакуль жывы, бунтаўшчык акаянны!..

А Іван вухам не вядзе, як іграў на скрыпачцы, так і грае.

I тут раптам выйшла з натоўпу Іванава дзяўчына, падышла да яго, узяла за руку і, звяртаючыся да ўсіх, сказала:

— Нікуды Іван Харошы не пойдзе, а будзе жыць у нашай хаце, у жонкі сваёй… Нікуды не пойдзе, бо няма яму дзе галаву прыхіліць, а мне ён мужам будзе…

Так усё і сталася. Ажаніўся Іван са сваёй каханай. Добра яны зажылі, душа ў душу. Восем сыноў яна яму нарадзіла. Кожны з сыноў прозвішча бацькі атрымаў — Харошы. А калі сыны пажаніліся ды сталі жыць у сваіх хатах, новую вёску, што пайшла ад нашчадкаў Івана, людзі назвалі Харошая.

 

Крыніца: Міншчына: Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў. / Склад., апрац. А.М. Ненадаўца. Мінск: Беларусь. 1998. 718 с. – С. 326-330

 

Легенда 5. Легенда пра паходжанне назвы ракі Вілія

 

Чахне Велля, сохне й лысее, а лысіны яе ўкрываюцца мохам, дзікай травой.

I не бурклоча, не ходаецца яна з каменнямі, не йскрыцца юнацтвам: сонная, нехлямажная, ось бы немач яе апанавала.

I баюць людзі, быццам Велля тужыць па цяжкіх ад рознага дабра лайбах, тужыць па песнях асначоў, што пераклікаліся шырокім рэхам з прадвечнымі лясамі. Баюць людзі, што даўней жудка-таёмныя валатоўкі пераміргваліся з Велляй сінімі агеньчыкамі, утойваючы без ліку багаты скарб; над валатоўкамі апоўначы рухаліся нашы магутныя прашчуры-ваякі, грумкаючы сваёй важкай зброяй. Марнее, чахне Велля, бо менш стала плакаць Вялляна, бо стыгне любасць да чарнавокага Сцяпана. Ой, прыгожая дзяўчына Вялляна, як сама краса, як Ляля. I даўно ж то было, калі пайшоў на вайну яе мілы, удалы хло¬пец Сцяпан; ой, і не вярнуўся ж ён болей, кануў, як камень у ваду. З той пары Вялляна горка стала плакаць, так плакаць, што ад слёз яе наплыла рака Велля сіняй істужкай аж вунь куды – у мора.

Так баюць людзі.

 

Крыніца: Урывак з п’есы Леапольда Родзевіча “Пакрыўджаныя”. Узята з кнігі: Родзевіч Л. Творы: драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка, лісты / Леапольд Родзевіч; уклад., прадм., камент. В. Яцухны. – Мінск: Маст. Літ., 2008. 343 с. – С. 76

 

 

Песня пра Вілію (назва загалоўка – У.А. Акуліч)

 

Піліп (у той час, калі Улляна паліць і раскідвае зёлкі, глядзіць задумліва на Веллю). Красуе Велля, ого, вунь як красуе. Камень той трэба з левага боку аб’ехаць, і каб не зачапіў, то трэба сказаць прыхільнае слова, ну хоць бы: «Здароў, ягомасць», – ці кінуць у ваду што ласага… Там пойдзе высокі, круты бераг… Дзікая яблыня на ўзгорку, далей векапомны дуб, на ім буслава гняздо. Эх, Велля чароўная, ты хістала маю калыску-лайбу важкую, хвалі твае пелі калыханку, баялі казкі!

Чуваць гром, раз, другі.

Эх, уцеха ты мая, красуеш, уешся, як каса русалкі, й, павабная, вабіш к сабе, вабіш!.. Сягоння ты поўная жаху, якраз як у тую памятную ночку.

Улляна. Піліпка, ці ты чуеш?

Піліп. Парнасць, духата, хоць ты душыся…

Улляна. Гром… Божухна, бура будзе!..

Піліп. Неба гатавалася, зямля дрыжэла, стагнала, маланкі не гаслі, а пры іх свеце ясна бачыў цэлую табалу русалак, рака запенілася, якіясь зялёныя, саплятыя галовы выторкваліся то тут, то там, чмыхалі, страсалі ваду і зноў хаваліся, а я, проста-валосы, гнаўся сярод гэтага запусцення, безгалоўя, сціснуўшы ў жмені руль і пеў да хрыпаты. (Пяе.)

Улляна ў час песні то памагае спяваць, то хоча перабіць Піліпа, з жахам аглядваецца і туліцца к яму.

 

Гэй, гэй, Вулляна, дзяўчына краса;

Вочкі, як зоркі, а як шоўк, каса;

Каб не твой Сцяпанка ды не тваё гора,

Не плыла б ракой ты да сіняга мора.

 

Ой, бо твае слёзы, як пэрлы, ліюцца

I сіняй істужкай праз ўвесь край нясуцца.

Гэй, гэй, Вулляна…

 

Расістая траўка, лес, сонца і хмары

Ткуць узор па йстужцы, ліюць красу, чары.

Па рацэ у лайбе, гой, у край далёкі

Едзе, пяе песню аснач чарнавокі.

Гэй, гэй, Вулляна…

 

Ой, трудненька, трудна, моцненька гарую,

Бо заставіў дома сваю дарагую.

Пацерак і шоўку прывязу з чужбіны

Для сваей міленькай, для вішні-дзяўчыны.

 

Крыніца: Урывак з п’есы Леапольда Родзевіча “Пакрыўджаныя”. Узята з кнігі: Родзевіч Л. Творы: драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка, лісты / Леапольд Родзевіч; уклад., прадм., камент. В. Яцухны. – Мінск: Маст. Літ., 2008. 343 с. – С. 93-94

 

ТЛУМАЧЭННЕ САСТАРЭЛЫХ СЛОЎ (падрыхтаваў У.А Акуліч):

 

Лайба – так званыя лайбы выкарыстоўваліся для перавозкі грузаў. Яны рабіліся з цвёрдых парод дрэва (дуба) і маглі перавозіць да 115 тон груза. Іх каманда складалася з капітана і двух матросаў. На іх акрамя месца для грузаў меліся дзве невялікія каюты. Адна для капітана, другая для матросаў. Супраць плыні лайбы маглі перамяшчацца толькі з дапамогаю буксіра. Па Беразіне на лайбах вывозілі дровы. На Беразіне лайбы выкарыстоўвалі яшчэ ў 20-х гадах ХХ стагоддзя. Там была лайба “Піянерка”. (крыніца: газэта Гоман Барысаўшчыны. №3-4(108-109) за 2008 год; http://borisovcity.net/?act=history&id=35). З-за таго, што Вілія ўжо ў ХІХ стагоддзі была ўжо досыць мелкаводная, то караблі па ёй хадзіць не маглі (асабліва ў яе верхнім цячэнні), таму выкарыстоўваліся лайбы. Вось пра гэта напісана аб экспедыцыі Канстанціна Тышкевіча па Віліі ў 1857 годзе “Памылкова ўсе судны былі зроблены з вострым кілем – толькі для глыбокай вады, а не для мелкаводнай Віліі. Першай не вытрымала “Выгода”, замест яе з’явілася пласкадонная лайба, якую ўступіў падарожнікам пан Снежка – уласнік суседняга з Камена маёнтка. Адразу пасля адпраўлення “Марыя” села на мель, давялось замяніць яе яшчэ на адну лайбу. Адчалілі…” (крыніца: Пількевіч Л.С. Браты Тышкевічы [электронны рэсурс] http://log.by/content/view/89/129/). “Флагманом всей малой флотилии была на весь Лепель единственная моторная лайба работников водного транспорта. Посчастливилось и мне плыть в этой лодке благодаря моему другу Шушкевичу Володе, отец которого был водником. «Наша» лайба, разгоняя волны, обогнала почти всех «весельников» и причалила к берегу в числе первых” (крыніца: Рисак И. Память о прошлом. Глава 3. Лепельское озеро, Лепель. [электронны рэсурс] http://lepel.by/articles_view.php?id=3). Лайба брс ‘лайба (лодка)’; віц. – баржа; смал.; пол., пск. лайва – вялізарная лодка; уш. – вялікая лодка; літ. laivas, laiv ‘карабель, лодка’, laiva ‘тс’. (крыніца: Корбут В. З крыўскіх (беларускіх) балтызмаў. [электронны рэсурс] http://kryuja.org/artykuly/druvis/kryuskija_baltyzmy.html).

 

Аснач – уст. бурлак; сплавщик (крыніца: Некрашэвіч С., Байкоў М. Беларуска-расейскі слоўнік. [інтэрнэт-рэсурс] http://slounik.org).

 

Зёлкі (абаронныя зёлкі) – “гэта расьліны, якія бараняць ад чарадзейства. Іх зьбіраюць у пэўны час у таемным мейсцы з замовамі. Зёлкі выкарыстоўваюць знахары, калі лекуюць хворых. Вядзьмары кідаюць зёлкі на курыльніцу і варажаць. Зёлкамі бараняць сваю хату, кураць і кладуць пукі ў куты”. Канюшына, Вярбена, Кроп, Шыпшына, Чартапалох, Часнок, Амела, Папараць, Аронік, Буквіца – гэта абаронныя зёлкі. (крыніца: Ляшкоў А., Шпакоўскі А., Аксеня Магія абароны. [электронны рэсурс] http://tych.at.tut.by/mahiaabarony3.html). “Днём дзяўчаты ішлі на луг, у поле зьбіраць купальскія зёлкі - багаткі, руту, папараць, васількі, купену і інш. Лічылася, што зёлкі, сабраныя на Купальле, маюць асаблівую лекавую моц.” (крыніца: Купальскі фэст. [інтэрнэт-рэсурс] http://guda.fromby.net/kup_fest.html.)

 

Пацеркі – “Упрыгожанне на шыю ў выглядзе нанізаных шарыкаў ці іншых дробных прадметаў. Сінонім: каралі. Выраз з твору (Т. Хадкевіч): Дзяўчаты былі апрануты таксама па-выхадному. Плечы і стан Аліны шчыльна аблягаў клятчасты жакецік, на шыі зіхацелі рознакаляровыя пацеркі” (крыніца: Электронная энцыклапедыя [электронны рэсурс] http://slounik.org/146117.html). “Насовіч у сваім слоўніку паведамляе, што слова “пацерка” сяляне запазычылі ў шляхты або ўніяцкіх сьветароў, і спачатку яно абазначала круглыя шарыкі манастырскіх чотак, па ліку якіх манахі чытаюць малітвы, а ксяндзы “Pater Noster”. Сынонімам слова “пацерка” Насовіч называе шкляныя каралькі рознага колеру” (крыніца: Ракіцкі В., Трусаў А. Беларускія пацеркі. [электронны рэсурс] http://www.svaboda.org/PrintView.aspx?Id=801830).

 

Заўвага. Перадрукоўка толькі са згоды аўтара - У.А. Акуліча.

 

Забабоны

Змітрок Бядуля, вядомы беларускі пісьменнік з вёскі Пасадзец (гэты забабон яму распавядала ягоная бабуля, а ён потым пераказаў яго ў сваёй аўтабіяграфічнай аповесці “У дрымучых лясах”, 1918)

На мяне гэтыя гутаркі наганялі страх. Бабуля гаварыла, што ў лясах і балотах чэрці вяселле спраўляюць ад іх і вецер. Калі б трапіць на полі ў самую крутню ветру, што ўзнімае лісце і пыл і круціць на адным месцы, нібы ў паветраным віры, ды кінуць туды нож, гартаваны тры разы і апушчаны ў ваду тры разы, — нож трапіць у чорта. На нажы будзе кроў. Калі гэтай крывёй вымажаш лоб, станеш невідзімкай.

Ужо, калі я вучыўся ў школе, я аднаго разу прабаваў так зрабіць, але кроў не паказалася. Я быў упэўнены, што няправільна падрыхтаваў нож для такой важнай справы. А мне так хацелася зрабіцца невідзімкай, каб уцячы са школы...

Крыніца: Бядуля З. Выбраныя творы / Змітрок Бядуля: Уклад., прадм., камент. У. Казберука. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. 496 с. – С. 399-409

Змітрок Бядуля, вядомы беларускі пісьменнік з в. Пасадзец (аб гэтым забабоне ён распавёў у аўтабіяграфічнай аповесці “У дрымучых лясах”, 1918)

Абапал мінскага тракту шумелі векавыя бары. Па начах ездзіць з дарагімі таварамі ды з кайстрамі, напакаванымі «кацярынкамі» (сторублёвымі асігнацыямі), было небяспечна. Рэдка калі ездзілі ўночы. Славіліся тут даўней, пры паншчыне, малойцы разбойніка Ціхана, гарачая хеўра канакрада Шлёмкі ды розныя іншыя. Такія аматары бывалі і пазней. На камісіянераў адбываліся ча­сам напады і сярод белага дня. Таму яны ездзілі караванамі-абозамі. Камісіянеры мелі пры сабе сякеры, чачоткавыя даўбежкі, пісталеты. Ha ix нападалі вельмі рэдка.

Нікога і нічога камісіянеры ў дарозе не баяліся і не паважалі, апрача адной асобы, якой яны, між іншым, ніколі не бачылі ў твар. Асоба гэта была жаночага роду, вельмі ганарыстая і паважная. У камісіянераў яна была накшталт царыцы. Кожны тыдзень яны сустракалі яе на вялізным тракце з малітвамі і паклонам!. Яна затрымлівала караваны на цэлыя суткі і збірала даніну з фурманоў і пасажыраў.

Гэта царыца звалася Шабас субота. Калі ў пятніцу пасля захаду сонца субота надыходзіла сярод лесу, караван спыняўся тут жа на цэлыя суткі. Набожныя жанчыны-пасажыркі прымацоўвалі да галін дрэў і да каменняў шабасовыя свечкі і маліліся перад імі невідочнай царыцы Шабас. Людзі тады моцна прытрымліваліся рэлігійных забабонаў.

Звычайна шабасавалі па корчмах. Часта ў пасадзецкіх корч­мах шабасавала шмат падарожнікаў, сярод якіх бывалі і нежыды: паны, чыноўнікі, студэнты. Царыца Шабас трымала іх у няволі цэлыя суткі.

Крыніца: Бядуля З. Выбраныя творы / Змітрок Бядуля: Уклад., прадм., камент. У. Казберука. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. 496 с. – С. 210

 

 

 

29
март
2009

Подкатегории

 
 

Пиломатериалы Плещеницы

Агропарник