20 лістапада 1899 года нарадзіўся вядомы пісьменнік, паэт, драматург, крытык, аўтар тэксту Дзяржаўнага гімна БССР, сааўтар тэксту сучаснага гімна Рэспублікі Беларусь, і многіх іншых вядомых літаратурных і драматургічных твораў. Мала хто памятае, але Міхась Клімковіч мае непасрэднае дачыненне да Плешчаніц. У пачатку свайго працоўнага шляху, а менавіта з 1923 года, ён працаваў тут на пасадзе сакратара мясцовага валаснога камітэту. Пра жыццё гэтага таленавітага чалавека чытайце далей.
Міхась (Міхаіл Мікалаевіч) Клімковіч нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага павета (цяпер Барысаўскі раён) Мінскай вобласці. У 1915 годзе Міхась Клімковіч скончыў Барысаўскае вышэйшае чатырохкласнае гарадское вучылішча. Экстэрнам здаў экзамен на званне народнага настаўніка. Тады ж і пачаў настаўнічаць у школах Барысаўскага павета, да якога ў той час адносілася і Лагойшчына.
Шмат дало Міхасю Мікалаевічу знаёмства з І. Філіповічам, жыхаром вёскі Пархава. Гэта быў па-сапраўднаму народны самародак, ведаў шмат беларускіх казак, легенд, паданняў. Любіў выконваць народныя песні, захапляўся іншымі жанрамі вусна-паэтычнай творчасці. А яшчэ І. Філіповіч ведаў на памяць нямала твораў беларускай літаратуры. Сустрэча з ім стала для маладога настаўніка тым штуршком, які прымусіў і яго самога звярнуцца да напісанага Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, Францішкам Багушэвічам, Янкам Купалам.
У 1916 г. Міхась Клімковіч упершыню сутыкнуўся з сацыял-дэмакратамі. Адбылося гэта ў Лагойску, дзе некалькі чалавек знаходзіліся пад наглядам паліцыі, высланыя царскімі ўладамі з буйных гарадоў. Ад сваіх поглядаў сацыял-дэмакраты адмаўляцца не збіраліся. Ды і прыехалі ў Лагойск не з пустымі рукамі. Хоць за імі пільна сачылі ды і везлі пад канвоем, усё ж змаглі правезці падпольную літаратуру. А пасля яе дастаўлялі людзі, якім давяралі. З гэтай літаратурай пазнаёміўся і Міхась Клімковіч, што паўплывала на фарміраванне яго светапогляду.
Пасля службы ў Чырвонай Арміі (1921-23) зноў вярнуўся на Лагойшчыну. Аднак настаўнічаў нядоўга. У тым жа 1923 годзе быў абраны сакратаром валаснога камітэта партыі ў Халопенічах, потым у Чарэі і Плешчаніцах, а пасля гэтага з Лагойшчынай развітаўся. З 1929 г. загадваў культаддзелам Цэнтральнага савета прафсаюзаў БССР. У 1932-34 гг. быў старшынёй аргкамітэта па стварэнні Саюза пісьменнікаў, праўленне якога ўзначальваў у 1934-39 гг. У 1943 г. наладзіў сувязь з партызанамі перайшоў у атрад «За Радзіму». З 1943 г. галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. На гэтай пасадзе працягваў працаваць і па вяртанні ў Мінск, а ў 1947-54 гг. быў літаратурным кансультантам Саюза пісьменнікаў БССР.
Друкавацца пачаў з 1926 года. Вершы змяшчаў у рукапісным літаратурным часопісе «Пробліскі». А паэма «Чатырнаццаць слуцкіх» і некалькі вершаў былі надрукаваны ў 1929 годзе у альманаху «Ранне». Напісаў кнігу апавяданняў «Лясное возера» (1946), апрацаваў зборнік «Беларускія народныя казкі» (1946). Шмат працаваў у галіне драматургіі: драматычныя паэмы «Кацярына Жарнасек», «Адплата», «Уся ўлада Саветам!», драматычная трылогія «Георгій Скарына», лібрэта опер «Апошні вечар на хутары», «Кастусь Каліноўскі», балета «Князь-возера» і іншыя.
Міхась Клімковіч з’яўляецца аўтарам тэксту Дзяржаўнага гімна БССР, напісанага ў 1944 г. На музыку яго паклаў вядомы кампазітар Нестар Сакалоўскі. Памёр Міхась Клімковіч 5.11.1954 года.
Пры падрыхтоўцы вышэйпрыведзеных біяграфічных дадзеных Міхася Клімковіча быў выкарыстаны артыкул А. Марціновіча з кнігі “Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 345-346”.
Тэкст гімна Міхася Клімовіча, напісаны ім ў 1944 годзе, з’яўляўся дзяржаўным гімнам у 1955-1991 гадах. Затым да 2002 года гімнам Беларусі была толькі музыка без тэкста, а ў 2002 годзе на музыку гэтага гімна быў пакладзены новы верш.
Цікава, што сярод аўтараў новага гімна Рэспублікі Беларусь разам з яго новым аўтарам Уладзімірам Карызнай па-ранейшаму значыцца Міхась Клімковіч. На многіх сайтах, нават напісана, што ў сучаснага гімна Рэспублікі Беларусь – два аўтары – Міхась Клімковіч і Уладзімір Карызна. Напісана таксама, што Уладзімір Карызна проста перапрацаваў стары тэкст гімна, а менавіта: “тэкст таго гімна, напісаны Міхасём Клімковічам, пачынаўся са слоў “Мы беларусы”, як і цяперашні; у 2002 годзе зацверджаны новы тэкст гімна; тэкст перапрацаваны Уладзімірам Карызнай, які прыбраў спасылкі на Расію, Леніна і Камуністычную партыю” (сайт Вікіпедыі). З апошнім, прызнацца, цяжка пагадзіцца. Хоць танальнасць і накіраванасць новага і старога гімнаў даволі сходна, але ў новай версіі беларускага гімна атрымаўся амаль новы тэкст, у чым можна пераканацца, калі параўнаць абодва тэксты (глядзіце ніжэй). Тым не менш, магчыма, каб паказаць пераемнасць тэкстаў, а таксама таму, што ў новым тэксце гімна сапраўды сустракаюцца словы і выразы са старога гімна Міхася Клімковіча, таму наш зямляк пазначаны сярод сааўтараў сучаснага гімна Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
Словы Міхася Клімковіча, Уладзіміра Карызны
Музыка Нестара Сакалоўскага
Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Гимн Республики Беларусь (перевод с белорусского языка)
Мы, белорусы — мирные люди,
Сердцем преданы родной земле.
Искренне дружим, силы закаливаем,
Мы в трудолюбивой, дружной семье.
Славься, земли нашей светлое имя,
Славься, народов братский союз!
Наша любимая Родина-мать,
Вечно живи и расцветай, Беларусь!
Вместе с братьями мужественно веками
Мы защищали родной порог.
В битвах за волю, битвах за судьбу,
Мы добывали знамя побед!
Славься, земли нашей светлое имя,
Славься, народов братский союз!
Наша любимая Родина-мать,
Вечно живи и расцветай, Беларусь!
Дружба народов — сила народов —
Наш заветный, солнечный путь.
Гордо ж возвейся в ясные выси,
Знамя победное — радости флаг.
Славься, земли нашей светлое имя,
Славься, народов братский союз!
Наша любимая Родина-мать,
Вечно живи и расцветай, Беларусь!
Дзяржаўны гімн Беларускай ССР
Словы Міхася Клімковіча
Музыка Нестара Сакалоўскага
Мы, беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к шчасцю дарог.
Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!
Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!
Сілы гартуе, люд Беларусі
Ў братнім саюзе, ў мужнай сям’і
Вечна мы будзем, вольныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!
Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш свабодны народ!
Дружба народаў – сіла народаў,
К шчасцю працоўных сонечны шлях
Горда ж узвіся ў светлыя высі,
Сцяг камунізму – радасці сцяг!
Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш савецкі народ!
Гимн Белорусской ССР (перевод с белорусского языка)
Слова М. Климковича
Музыка Н. Соколовского
Мы, белорусы, с братскою Русью,
Вместе искали к счастью дорог.
В битвах за волю, в битвах за долю,
С ней мы добыли флаг побед.
Нас объединило Ленина имя
Партия к счастью ведёт нас в поход
Партии слава! Слава Отчизне!
Слава тебе, белорусский народ!
Силы собирая, народ Белоруссии
В братском союзе, в крепкой семье
Вечно мы будем, свободные люди
Жить на счастливой, вольной земле
Нас объединило Ленина имя
Партия к счастью ведёт нас в поход
Партии слава! Слава Отчизне!
Слава тебе, наш свободный народ!
Дружба народов – сила народов,
К счастью трудящихся солнечный путь
Гордо возвысься в светлые выси,
Флаг коммунизма – радости флаг!
Нас объединило Ленина имя
Партия к счастью ведёт нас в поход
Партии слава! Слава Отчизне!
Слава тебе, наш советский народ!
Тэксты гімнаў узяты з сайта Вікіпедыі.
Гімн Беларускай ССР на словы Міхася Клімковіча ў выкананні акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестру Белдзяржтэлерадыекампанііі (з афіцыйнага сайту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) можна паслухаць тут.
Гімн Рэспублікі Беларусь на словы М. Клімковіча, У. Карызны тут.
Аўтар: У. Акуліч
Крыніца: Плещеницы.by