centrСусветныя сродкі масавай інфармацыі распавядаюць пра атамную катастрофу ў Японіі, якую параўноўваюць з Чарнобылям. Па разліках французскіх навукоўцаў колькасць небяспечных выкідаў з аварыйнай АЭС ужо склала палову ад Чарнобыльскіх. Як аварыя ў Японіі паўплывала на радыяцыйны фон у Лагойску? Даследванне паказала, што фон выпраменьвання ў нашым горадзе не адрозніваецца ад шматгадовых паказчыкаў і вагаецца ў межах 0,08 - 0,14 мікразівертаў у гадзіну.

 

 

Нармальны, бяспечны для чалавека фон пры гэтым павінен быць у межах 0,2 мікразіверта ў гадзіну. Мы працягваем сачыць за фонам радыяцыі ў Лагойску і будзем абавязкова паведамляць пра адхіленні ад нормы, калі яны будуць.

Радыяцыйны фон на вуліцы Перамогі

Радыяцыйны фон на цэнтральнай плошчы

 

 

 

 

Источник: