З нагоды святкавання Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў у Мінску ўжо трэці раз пройшоў «Фэст экскурсаводаў». Гісторыя нашага роднага горада ў легендах, паданнях і сапраўдных гістарычных падзеях! Чым жылі Плешчаніцы сотні год таму? Урэшце рэшт: «І што там усё ж такі плешчыцца?..» У экскурсіі прынялі ўдзел каля 20 чалавек, сярод якіх вучні Плешчаніцкагага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, вядомы эканаміст (кіраўнік праэкаў Эканоміка.by і Плешчаніцы.by) - У.А.Акуліч і краязнавец - Г.І. Полсычава...

 

«Фэст экскурсаводаў» - гэта шэраг экскурсій па ўсёй краіне, што пройдуць цягам 29-30 красавіка-1 мая. Вы можаце бясплатна наведаць любую з іх. 

 

Пра іншыя экскурсіі ў межах «Фэста экскурсаводаў» можна даведацца па тэлефоне: +375 29 896-97-85 (Валянціна).