Ён прыехаў у Нарвегію разам з бацькамі ў чатыры гады, стаў сур’ёзна займацца музыкай, граць на скрыпцы. Працаваў разам з музыкамі з Aha, браў удзел у фабрыцы зорак панарвежску Kjempesjansen з песняй уласнага сачынення Foolin. Ён быў узнагароджаны прэстыжнай прэміяй Anders Jahres Culture Prize у 2004 годзе. Цяпер ён таксама грае ў тэатры і здымаецца ў фільме пра цыганоў, што мае выйсці на экраны летам.
Дарэчы, Аляксандр Рыбак не сваяк беларускага пісьменніка Алеся Рыбака, хоць сын апошняга таксама ў свой час папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвегіі (разам з Славамірам Адамовічам).
Нарвегі выбіраюць кандыдата на «Еўрабачанне» праз некалькі тураў выступаў на ТВ у шоў «Grand Melody Prix» SMSавым галасаваннем.
Фіналістаў было восем, Рыбак перамог.
Больш за 700 000 чалавек аддалі свае галасы за яго. Попзорка Тунэ Дамлі Обэрге заняла другое месца з 120 000 галасоў.